banner

Летняя ЭКАдэм_і_Я

25 Июля’23
198

Навадворская сярэдняя школа – установа ў сваім родзе ўнікальная. Літаральна за яе сценамі пачынаецца адна з самых галоўных выдатных мясцін нашай краіны – нацыянальны парк “Белавежская пушча”. Суседства з гэтым буйным прыродным комплексам дапамагае навучэнцам установы стаць сапраўднымі даследчыкамі і лепш зразумець, навошта трэба берагчы навакольнае асяроддзе. Пад полагам першабытнага лесу юныя “экадэмікі” праводзяць навуковыя даследаванні і паспяхова рэалізуюць экалагічныя праекты. 


Юныя даследчыкі з Новага Двара не сумуюць і падчас летніх канікул. На базе школы для іх быў арганізаваны дзіцячы аздараўленчы лагер “Летняя ЭКАдэм_і_Я” эколага-біялагічнага профілю. Падчас працы лагера выхаванцы папаўнялі свае веды новымі фактамі пра флору і фаўну пушчы, вучыліся бяспечна і экалагічна граматна паводзіць сябе ў прыродзе.

Збліжэнню дзяцей з прыродай, павышэнню іх экалагічнай культуры садзейнічалі разнастайныя экалагічныя мерапрыемствы: прыродаахоўныя акцыі “Чысты лес”, “Чысты бераг”, “Зялёны дом”, экалагічная гульня “Знаўцы прыроды роднага краю”, пазнавальная гульня “Зялёная аптэка”, экакросінг “Ляснымі сцежкамі”, конкурс фларыстаў, віктарына “Па старонках Чырвонай кнігі”, гульня-падарожжа “Экалагічны квэст”, конкурс “Экамода – 2023”, калектыўныя творчыя справы “Прырода твой дом, беражы яе”, “Беражы энергію”, “Беражы ваду”, экскурсія па вучэбнай экалагічнай сцежцы “Белавежская”, заняткі аб’яднання па інтарэсах “Экалогія і акружаючае асяроддзе”. Падчас лагернай змены дзеці распрацавалі правілы экалагічнай культуры для навучэнцаў і жыхароў аграгарадка.

У рамках рэалізацыі рэспубліканскага экскурсійнага марафону “Дзіцячы аўтацягнік” рабятам пашчасціла наведаць Дварэц Пуслоўскіх і Дом-музей Тадэвуша Касцюшкі ў горадзе Косава, Мастоўскі музей “Лес і чалавек”, якія садзейнічалі фарміраванню каштоўнасных адносін да гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны нашай краіны.

Падчас работы лагера “Летняя ЭКАдэм_і_Я” былі арганізаваны сяброўскія сустрэчы з выхаванцамі лагераў “Сонейка” Поразаўскай СШ і “Экаград” Ханявіцкай СШ, прысвечаныя Году міру і стварэння.

Незабыўныя ўражанні засталіся ў дзяцей ад сустрэч са знакамітымі выпускнікамі нашай школы Катаркевічам Васілём Міхайлавічам, навуковым супрацоўнікам Інстытута фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Саўко Эміліяй Іосіфаўнай, кандыдатам педагагічных навук у рамках рэспубліканскай інфармацыйна-асветніцкай акцыі “Шаг к успеху”. Васілій Міхайлавіч пазнаёміў удзельнікаў круглага стала з дасягненнямі Рэспублікі Беларусь у вобласці адукацыі і навукі, разам з рабятамі адзначыў галоўныя якасці, якія дапамогуць падымацца па лесвіцы поспеху, Саўко Эмілія Іосіфаўна рассказала пра абраную прафесію, пра хобі і з задавальненнем паказала калекцыю сваіх работ – вышытых вырабаў. Эмілія Іосіфаўна паабяцала правесці майстар-клас для навучэнцаў школы па навучанні плаванню. Кожны з іх штогод наведвае хату сваіх бацькоў, невычэрпнай крыніцы творчай энергіі малой радзімы.

Для ўмацавання здароўя выхаванцаў было прадугледжана трохразовае харчаванне з апрабіраваннем новых страў пілотнага праекта па арганізацыі школьнага харчавання, аздараўленчыя мерапрыемствы, хвілінкі здароўя, хвілінкі бяспекі, выхаваўча-забаўльныя і спартыўныя праграмы і абавязковае выканне рэжыму дня. Рабяты бавілі свой вольны час на экалагічнай сцежцы адчуванняў, якая абсталявана экаваланцёрамі на тэрыторыі школы, частаваліся самі і сустракалі гасцей чаямі са школьнага сада лекавых траў.


Надоўга застануцца ў памяці дзяцей экскурсіі ў аддзел надзвычайных сітуацый Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта, на станцыі выратавання Свіслацкага і Зэльвенскага раённых грамадскіх аб’яднанняў выратавання на водах, якія былі арганізаваныя з мэтай фарміравання бяспечных паводзін на вадзе і пляжы, набыцця навыкаў аказання першай медыцынскай дапамогі і проста актыўнага адпачынку з плаваннем і катаннем на катамаранах.

Рабята правялі час у лагеры актыўна, інтэрактыўна, пазітыўна, класна, а галоўнае карысна!

Таццяна Саўко, дырэктар лагера “Летняя ЭКАдэм_і_Я”

Предыдущая статья

В Беларуси завершается прием документов в большинстве вузов на бюджетную форму обучения