Гучы, наша родная мова!

23 Февраля’23
1157

У Міжнародны дзень роднай мовы, 21 лютага, педагогі і вучні ўстаноў адукацыі Свіслацкага раёна далучыліся да традыцыйнай акцыі «Напішам дыктоўку разам», ініцыяванай Гродзенскім абласным інстытутам развіцця адукацыі

190 вучняў і 140 дарослых, у ліку якіх настаўнікі і бацькі, пісалі тэкст «Музейная гара» беларускага пісьменніка Уладзіміра Ліпскага. Тэкст, звязаны з Годам міру і стварэння, расказвае пра двa знакамітыя мyзei Гродзеншчыны – Cтapы i Hoвы зaмкi, у якіх захоўваецца дзівосны свет нашай багатай гісторыі.






Рэспубліканскую дыктоўку па беларускай мове арганізаваў Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Прамую трансляцыю веў канал «Культура» Беларускага радыё. У рэжыме анлайн зарэгістравалася каля тысячы чалавек. Сярод удзельнікаў былі не толькі грамадзяне нашай краіны, але нават жыхары Кіпра. Дыктаваўся адаптаваны тэкст паводле Тараса Хадкевіча. Удзельнікі с самымі лепшымі вынікамі атрымалі сертыфікаты аб удзеле і памятныя падарункі. 

Дыктоўку праводзяць, каб даць магчымасць усім ахвочым праверыць узровень сваёй пісьменнасці, а яшчэ – праявіць салідарнасць, прадэманстраваць сваю любоў і павагу да беларускай мовы, у чарговы раз звярнуць увагу на яе прыгажосць, мілагучнасць, адчуць смак і энергію беларускага слова.



Галіна КАРПАВА

Предыдущая статья

Бюджету – доход, компании – прибыль, людям – работа. Как инвестпроекты помогают развитию регионов