banner
Адкрыты дыялог ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ»
15:35 03 Марта’21
327

25 лютага для навучэнцаў 8–11 класаў Навадворскай СШ прайшоў чарговы дзень інфармавання ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ». Тэма мерапрыемства: «У адзінстве народа – сіла незалежнай дзяржавы”.


У якасці госця прысутнічаў Дзяніс Турак, дырэктар агракомплексу «Новы Двор-Агра», дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу.

Старшакласнікі пазнаёміліся са зместам інфармацыйных блокаў: «Народнае адзінства – залог шчаслівага будучага Беларусі», «Усенародны сход – падводзім вынікі, плануем будучае», «Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь: на варце бяспекі і суверэнітэту». Мерапрыемства праходзіла ў форме адкрытага дыялогу.

Вучні разам з Дзянісам Аляксандравічам абмеркавалі рашэнні VI Усебеларускага народнага сходу, вынікі папярэдніх Усебеларускіх народных сходаў, поспехі Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Дзяніс Аляксандравіч адзначыў, што на сходзе былі закрануты ўсе сферы дзейнасці, асобая ўвага была нададзена выхаванню падрастаючага пакалення, спорту і развіццю малых гарадоў.

Адзінаццацікласніца Яна Ганчарэвіч адзначыла актуальнасць тэмы мерапрыемства. Яна пацікавілася асабістымі ўражаннямі Дзяніса Аляксандравіча ад форума і запытала, ці ёсць ён у сацыяльных сетках. Выпускніца выказала жаданне зрабіць сэлфі з дэлегатам VI Усебеларускага народнага сходу.


Напрыканцы сустрэчы былі падведзены вынікі. Актывісты БРСМ прапанавалі праводзіць школьную дыялогавую пляцоўку з удзелам страшыні Навадворскага выканаўчага камітэта і дырэктара агракомплексу. Дзяніс Аляксандравіч прапанаваў выпускнікам школы мэтавыя накіраванні на спецыяльнасці сельскагаспадарчага профілю. Ён упэўнены, што ад моладзі аграгарадка залежыць развіццё і поспех базавай гаспадаркі.

Таццяна САЎКО, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Навадворскай СШ

Предыдущая статья

На протяжении всего марта в районе будет проходить республиканская акция «День безопасности. Внимание всем!», приуроченная к Международному дню гражданской обороны