banner

Конкурс юных краязнаўцаў

23 Апреля’10
2341

Прайшоў занальны тур абласнога краязнаўчага конкурсу «Галасы гісторыі», прысвечаны 65-годдзю Вялікай Перамогі. Права называцца лепшымі краязнаўцамі Гродзеншчыны адстойвалі тры каманды. Наш район прадстаўляла каманда «Спадчына» (САШ № 3 г. Свіслач), з якой спаборнічалі каманда «Кацюша» са Шчучына і каманда Канюхоўскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы Бераставіцкага раёна.

Трэба сказаць, што ўсе тры каманды да конкурсу падрыхтаваліся вельмі грунтоўна. Усе пяць этапаў былі пройдзены на адным подыху, і проста нельга было не ўразіцца тымі ведамі, якія паказвалі юныя гісторыкі.

Даволі арыгінальна прадставіла сваю візітную картку свіслацкая каманда. Была праведзена «прэс-канферэнцыя» з удзелам «журналістаў замежных краін», якія прыехалі пачуць пра сем цудаў Свіслаччыны.

Цікава расказала пра свае славутасці каманда Канюхоўскай школы, а найлепшай у гэтым конкурсе выглядала каманда «Кацюша». Яе аповед пра гістарычнае мінулае Шчучыншчыны не мог пакінуць абыякавым строгае журы.

Наступным крокам была «Вандроўка». Каманды запрашалі ў падарожжа па Беларусі, пра-паноўваючы пры гэтым затрымацца каля самых адметных мясцін, расказвалі пра знакамітыя помнікі, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне. І зноў усе каманды паказалі свае глыбокія веды.

Не меньш цікава прайшлі і наступныя этапы — «Бліц-конкурс» і «Славутыя імёны Гродзеншчыны». Але самым цікавым і яскравым быў конкурс інсцэніраванай песні ваенных гадоў. Вядомая ўсім песня «Аганёк», якую выконвала каманда «Спадчына», узрушыла ўсіх гледачоў. Школьнікі з Канюхоў інсцэніравалі «Смуглянку», а шчучынскія — славутую «Кацюшу».

Пасля падліку атрыманых балаў першае месца было прысуджана шчучынскай камандзе «Кацюша», другое заняла свіслацкая «Спадчына» і трэцяе — Канюхоўская САШ.

Ядвіга КОБРЫНЕЦ.

Предыдущая статья

Падарожжа ў гісторыю