Свіслацкім раённым цэнтрам турызму і краязнаўства была праведзена раённая дыстанцыйная краязнаўчая алімпіяда, у якой прынялі ўдзел 44 навучэнцы з 11 школ раёна.
Найбольш актыўна і паспяхова выступілі вучні гімназіі № 1 імя К. Каліноўскага г. Свіслачы, СШ № 2 імя М. П. Масонава г. Свіслачы, СШ № 3 г. Свіслачы, Поразаўскай СШ, Корнадзьскага ДС БШ, Грынкаўскага ДС СШ, Ханявіцкага ДС СШ.
Першае месца падзялілі Уладзіслава Лучшава з гімназіі № 1 імя К. Каліноўскага і Ганна Салагубік з СШ № 3 г. Свіслачы. Другое месца ў гімназісткі Вікторыі Некала. Трэцяе месца таксама падзялілі двое ўдзельнікаў: Алена Палто з гімназіі № 1 і Ігар Маер з СШ № 3.
Пераможцы раённай краязнаўчай алімпіяды былі ўзнагароджаны дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і Свіслацкага раённага цэнтру турызму і краязнаўства.
Уладзіслава Лучшава і Ганна Салагубік прынялі ўдзел у абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды, які адбыўся на пачатку мая. Па яго выніках Свіслацкі раён на рэспубліканскім этапе будзе прадстаўляць Ганна Салагубік, вучаніца сярэдняй школы № 3 г. Свіслачы.
Ігар БАЯРКІН.