banner

Школа трох пакаленняу

06 Сентября’09
2629

Школа трох пакаленняуШкольны званок… Першы ўрок… Вось і пачаўся новы 2009-2010 навучальны год. Сёння хлапчукі і дзяўчынкі селі за парты 17 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна. Святочны і хвалюючы настрой у настаўнікаў, навучэнцаў і бацькоў. Асабліва, калі першы раз у першы клас.

Ангеліна Балюк — адна з 165 дзетак Свіслаччыны, якія ўпершыню сёння пераступілі школьны парог, пазнаёмі-ліся з першай настаўніцай. З радасным настроем і чаканнем нечага новага, нязведанага прыйшла дзяўчынка ў СШ № 3 г. Свіслач.

— Сёння ў нас яшчэ больш умацавалася сямейная традыцыя быць сваім у сценах гэтай школы. Тут вучыцца Дзіма — брат Ангеліны, тут выкладаю я, а пачынальнікамі былі мае бацькі, — кажа мама дзяўчынкі Эла Аляксандраўна, настаўнік гісторыі, кіраўнік школьнага музея. — 35 гадоў мая мама прыходзіла сюды, яна жыла адным жыццём са школай, з дзецьмі. Часта мама брала і мяне сюды, так што я вырасла ў гэтых сценах. Мне прыемна працягваць справу сваіх бацькоў і ўсведамляць, што тут навучаюцца і выхоўваюцца ўжо мае дзеці. Гэта добра, што мы разам. Я люблю сваіх вучняў, прадмет, які выкладаю, і паспрабую зрабіць усё, каб данесці да рабят больш ведаў і выхаваць іх добрымі і спагадлівымі.

Святлана КАВАЛЬЧУК.

Фото Григория ШИРЯЕВА.

Предыдущая статья

Детки, будьте здоровы!