banner

Аграрнаму бізнесу патрэбны ветэрынарныя ўрачы

22 Марта’16
1329

Аграрнаму бізнесу патрэбны  ветэрынарныя ўрачы

 

У раёне на базе СШ № 2 г. Свіслачы маштабна прайшоў Дзень прафесійнай арыентацыі. Мэтавая аўдыторыя – вучні старэйшых класаў.

На сустрэчу былі запрошаны прадстаўнікі раённай улады, кіраўнікі арганізацый, устаноў, аддзелаў і ўсе тыя, каго хвалюе кадравае забеспячэнне раёна. Прыбылі і прадстаўнікі шасці вышэйшых навучальных устаноў краіны: Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы, Беларускага інстытута правазнаўства, Віцебскай ордэна “Знак пашаны” акадэміі ветэрынарнай медыцыны, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта і Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (г. Горкі). Амаль тры гадзіны ішоў дыялог паміж выступаючымі і будучымі абітурыентамі. Маладыя людзі скарысталіся магчымасцю задаць хвалюючыя пытанні старшыні райвыканкама У. С. Анішчыку. Рабят цікавіла, што робіцца ў раёне для замацавання маладых спецыялістаў, на якія сацыяльныя гарантыі можа разлічваць малады работнік, спецыялісты якога профілю патрэбны ў раёне. Пыталіся пра забеспячэнне аграрыяў добраўпарадкаваным жыллём, працаўладкаванне непаўналетняй моладзі ў летні перыяд і іншае. Уладзімір Сяргеевіч усім даў вычарпальныя адказы.

 

Аграрнаму бізнесу патрэбны  ветэрынарныя ўрачы

 

Аграрнаму бізнесу патрэбны  ветэрынарныя ўрачы

 

Прадстаўнікі ВНУ знаёмілі патэнцыяльных абітурыентаў з правіламі паступлення ў свае ўстановы, напрамкамі навучання і магчымасцямі студэнтаў. Малявалі тыя перспектывы, якія адкрываюцца перад дыпламаванымі спецыялістамі самых розных факультэтаў. Так, дэкан факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта Р. К. Янкелевіч упэўнена: “Хто атрымае аграрную спецыяльнасць, той будзе прымаць удзел у стварэнні нацыянальнага багацця, бо корміць нас сельская гаспадарка”. Намеснік дэкана будаўнічага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта В. П. Чарненка бачыць перспектыву ў будаўнічай галіне. Віцебская акадэмія ветэрынарнай медыцыны агітуе выбраць спецыяльнасць зааветэрынарнага профілю. Намеснік адказнага сакратара прыёмнай камісіі ГрДУ імя Янкі Купалы М. Я. Калацэй запрасіла далучыцца да 20-тысячнай сям’і купалаўцаў (гэта 15 факультэтаў). А грамадзянскае і міжнароднае права можна вывучаць у Беларускім інстытуце правазнаўства. Выбар багаты, і ён застаецца за самім абітурыентам.

 

Аграрнаму бізнесу патрэбны  ветэрынарныя ўрачы

 

Аграрнаму бізнесу патрэбны  ветэрынарныя ўрачы

 
Мэтавую падрыхтоўку спецыялістаў закранулі ў сваіх выступленнях начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама І. І. Адашчык, дырэктар ААТ “Акр-Агра” А. А. Лісоўскі, галоўны ўрач Свіслацкай ЦРБ І. М. Турко і намеснік начальніка РАУС П. С. Пянткоўскі.
Вынікі падвёў першы намеснік старшыні райвыканкама М. І. Лохман. Ён падкрэсліў, што аграрны бізнес – гэта наша сёння і заўтра, а самая запатрабаваная  прафесія ў гэтай галіне – ветэрынарны ўрач.

 

Наталля ТУРКО.

Фота Грыгорыя ШЫРАЕВА.

Предыдущая статья

История Катиной борьбы