banner

Членам Маладзёжнага парламента ад Свіслаччыны стала Марына Клімчук

20 Июня’12
1585

Членам Маладзёжнага парламента ад Свіслаччыны стала Марына Клімчук

Пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў будзе дзейнічаць Маладзёжны парламент, асноўнымі задачамі якога з’яўляюцца далучэнне маладых грамадзян да парламенцкай дзейнасці, фарміраванне ў іх прававой і палітычнай культуры, удзел у падрыхтоўцы нарматыўных прававых актаў органаў мясцовага самакіравання па пытаннях адукацыі, культуры, маладзёжнай палітыкі. Членам Маладзёжнага парламента могуць быць вучні 8–11 класаў, лідары дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскага рэгіёну. Колькасць членаў парламента налічвае 67 чалавек, з іх 7 дарослых – члены кансультацыйнага савета.
Першы этап выбараў у Маладзёжны парламент завяршыўся ў красавіку, калі кожная адукацыйная ўстанова вылучыла свайго кандыдата. У раёне іх налічвалася 11. Гэта Алег Янушкевіч з Дабравольскага ДС СШ, Ірына Краснадэмская з Сакольніцкай БШ, Ігар Кавальчук з Поразаўскай СШ, Ірына Ганчарук з СШ № 3, Кацярына Касінская з Навадворскай СШ, Аляксандра Пастырчук з Ханявіцкай СШ, Вольга Анісеня з Корнадзьскага ДС СШ, Марына Клімчук з СШ № 2, Аксана Славецкая з гімназіі № 1, Юрый Боўфал з Вердаміцкага ДС СШ і Наталля Варабей з Грынкаўскага ДС СШ.
26 мая ў раёне адбыўся адзіны дзень галасавання, у выніку якога пераможцай акружных выбараў і членам Парламента стала вучаніца 10 класа другой гарадской школы Марына Клімчук.
Марына актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці школы, горада і раёна. Неаднаразова з’яўлялася прызёрам абласных, рэспубліканскіх конкурсаў ігры на фартэпіяна. Удзельнічала ў прадметных алімпіядах на розных узроўнях. Была зоркай у галіне аратарскага і сцэнічнага майстэрства ў абласных і рэспубліканскіх конкурсах. Займаецца валанцёрскай дзейнасцю. У 2011 годзе стала членам ГА БРСМ.

Алена КЕДЗІК.

Фота Грыгорыя ШЫРАЕВА.

Предыдущая статья

В поле зрения зерносушильные комплексы и зерносклады