banner

«Кліоніка» – гэта галасы гісторыі

05 Мая’12
2577

«Кліоніка» – гэта галасы гісторыі

Каманда «Кліоніка» СШ № 2 імя М. Масонава г. Свіслач стала пераможцай VII обласнога краязнаўчага конкурсу «Галасы гісторыі», заключны тур якога праходзіў 27 красавіка ў Гродне.
Да гэтага свіслацкія дзяўчаты Люба Ваўкавыцкая, Марына Клімчук, Вераніка Дзічкоўская, Юля Барэль, Вікторыя Мамроўская з 10-га «А» і Валерыя Калач з 9-га «Б» сталі лепшымі сярод каманд раёна, затым перамаглі ў занальным і рэгіянальным турах спаборніцтва. І вось у Гродне свіслацкія краязнаўцы аказаліся адзін на адзін з галоўным сапернікам – камандай г. Навагрудка.
Гульня стала сапраўдным выпрабаваннем сіл, магчымасцей, ведаў і таленту. Яна ўключала чатыры этапы: бліц-конкурс, конкурс «Славутыя імёны Гродзеншчыны», вандроўку «Вайна 1812 года на зямлі маіх продкаў» і прэзентацыю праекта «Гістарычныя сядзібы: шлях з мінулага ў будучае». Нашы дзяўчынкі здзіўлялі журы змястоўнымі адказамі, акцёрскім майстэрствам, цікавым аповедам пра Тышкевічаву Свіслач. Яны паказалі, што цікавяцца краязнаўчым рухам, культурна-гістарычнай спадчынай свайго краю і ганарацца традыцыямі беларускага народа. Як вынік — перамога. «Кліоніка» атрымала кубак, дыпломы ўпраўленняў адукацыі і культуры аблвыканкама, каштоўныя падарункі.
Дадам, што перамога юных краязнаўцаў – гэта і перамога настаўнікаў, што актыўна займаліся іх падрыхтоўкай: С. Ф. Гірэй, В. М. Мацэвіч, І. І. Малафей, А. І. Пашкевіч, В. І. Галавач, А. П. Волах, Н. Ч. Кучыц, В. І. Беляня. Вялікую дапамогу аказаў камандзе і метадыст раённага цэнтра турызму і краязнаўства У. У. Міхальчык.

Наталля ТУРКО.

На здымку: каманда на конкурсе.

Предыдущая статья

Вы – гордость пущанского нашего края!