banner

У гімназіі адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы

21 Февраля’20
1132

Сёння педагогі і вучні гімназіі № 1 імя К. Каліноўскага г. Свіслачы прынялі ўдзел у Гродзенскім абласным дыктанце “Праўда-памяць”, які прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.



Таксама школьны дзень гімназісты пачалі з акцыі “Гавары са мной па-беларуску”. Дарослым і дзецям яны прапаноўвалі растлумачыць сэнс некаторых беларускіх слоў. Цікава прайшлі літаратурныя чытанні твораў беларускіх аўтараў. Ахвотна да іх далучыліся не толькі вучні, але і настаўнікі. 



З цікавасцю школьнікі разглядалі флаеры, якія яны рыхтавалі на працягу тыдня. Дзень беларускай мовы стаў для гімназістаў яркім і запамінальным.



Сняжана ЖУРНЕВІЧ

Предыдущая статья

Гродзенскі абласны дыктант напісалі ў СШ №2