banner

Гродзенскі абласны дыктант напісалі ў СШ №2

21 Февраля’20
1405

Ва ўстановах адукацыі раёна сёння прайшлі святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага дня роднай мовы.


Дзень быў насычаны разнастайнымі конкурсамі, віктарынамі, акцыямі, гульнямі. Вучні наведалі тэматычныя выставы, стварылі прыгожыя флаеры, у якіх выказалі любоў і павагу да роднай мовы.


А з 12 гадзін у школах раёна пачалі пісаць Гродзенскі абласны дыктант “Праўда-памяць”, удзельнікамі якога сталі педагогі, вучні і іх бацькі.



Актыўна падтрымалі ідэю па папулярызацыі беларускай мовы ў СШ № 2. Свае сілы ў напісанні дактанта паспрабавалі вучні 9–11 класаў, а таксама педагогі і адміністрацыя ўстановы адукацыі. 





Як прызналіся ўдзельнікі, тэкст быў вельмі цікавым і змястоўным. Усе справіліся з хваляваннем і напісалі апавяданне пра Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.



Сняжана ЖУРНЕВІЧ
Фота аўтара

Предыдущая статья

На Свислоччине стартовала республиканская акция «Наш животновод»