banner

Бацькоў сабраў раённы сход

26 Марта’11
2168

Тэма «Развіццё дзіцяці і сацыяльная падтрымка сям'і» была абмеркавана на раённым бацькоўскім сходзе, які адбыўся ў СШ № 2 імя М. Масонава г. Свіслач па ініцыятыве аддзела адукацыі райвыканкама і сацыяльна-педагагічнага цэнтра. У ім прынялі ўдзел начальнік аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Л. Ю. Барэль, в. а. першага сакратара раённага камітэта грамадскага аб'яднання БРСМ М. В. Рудоміна, урач-нарколаг УЗ «Свіслацкая ЦРБ» Г. І. Целеман, старшыня раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа С. М. Пашкевіч і псіхолаг сацыяльна-педагагічнага цэнтра М. К. Стацэнка.

Такія сходы праводзяцца два разы ў год і дазваляюць як бацькам, так і педагогам быць у курсе новаўвядзенняў, змяненняў, якія датычацца вучэбна-выхаваўчага працэсу, грамадскіх спраў і здароўезберагаючых тэхна-логій у адукацыйных установах.

Алека КЕДЗІК.

Предыдущая статья

Время «Росы»