Алена КЕДЗІК
60 вучняў падчас зімовых канікулаў адпачнуць і палепшаць сваё здароўе ў аздараўленчых лагерах, якія арганізаваны на базе гарадскіх школ. Кожны дзень знаходжання ў лагеры прыносіць рабятам шмат новых уражанняў і адкрыццяў, так як выхавальнікі робяць акцэнт на рознабаковай дзейнасці. Гэта не толькі забаўляльныя мерапрыемствы, але і прагулкі на свежым паветры, экскурсіі, інтэлектуальныя гульні, заняткі спортам. Паклапаціліся і аб харчаванні дзяцей. Варыятыўнае мяню, вітаміны, сокі тут гарантаваны.
Змена бацькам абыдзецца ўсяго ў 10 тысяч рублёў.