banner

Знаўцы беларускай літаратуры

09 Октября’20
1377

З 21 верасня па 1 кастрычніка праводзілася віктарына на веданне біяграфіі вядомых пісьменнікаў, а таксама разнастайных жанраў народнага фальклору «Чараўнікі і цуды беларускай літаратуры», арганізатарамі якой выступілі Свіслацкая дзіцячая бібліятэка сумесна з рэдакцыяй «Свіслацкай газеты». Яе мэта – папулярызацыя беларускай літаратуры і культуры, а таксама актывізацыя чытацкай дзейнасці сярод маладога пакалення ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў.

Падведзены вынікі тэматычнай віктарыны. Актыўны ўдзел у ёй прынялі школьнікі. Перамогу ў віктарыне атрымаў Андрэй Дзямянчык, вучань 6 «В» класа СШ № 2 імя М. П. Масонава г. Свіслачы, які першы даслаў на адрас арганізатараў правільныя адказы. 


Другім стаў вучань 5 класа Навадворскай СШ Іван Лобач. Замкнула тройку прызёраў Паліна Дуброўская з Поразаўскай СШ. За актыўны ўдзел у віктарыне таксама быў адзначаны вучань гімназіі № 1 імя К. Каліноўскага г. Свіслачы Дзяніс Каскевіч. 


Пераможцы атрымалі заслужаныя граматы і памятныя сувеніры.

Андрэй Дзямянчык:

– Удзельнічаю ў многіх конкурсах. Вырашыў праверыць свае веды і ў гэты раз. Чытаючы «Свіслацкую газету», заўважыў віктарыну, пытанні якой былі знаёмымі. У адказах быў упэўнены, таму адправіў іх у той жа дзень.

Дзяніс Каскевіч:

– Удзельнічаю ў віктарыне. Параіўшыся з мамай, вырашыў, што неабходна прыняць удзел у ёй. Усе адказы на пытанні ведаў. Безумоўна, буду яшчэ ўдзельнічаць.

Вольга БОТВІЧ

Фота аўтара

Предыдущая статья

Мир глазами Александры и Арины