banner

За музейным вопытам – у Свіслач

30 Ноября’21
1089
У рамках абласнога выязнога семінара «Музейная экспазіцыя: вопыт і перспектывы» дырэктары і супрацоўнікі музеяў Гродзенскай вобласці наведалі Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей.

Семінар распачаўся сёння ў Мастоўскім раёне, а завяршыцца заўтра ў Слоніме. У двухдзённай праграме – наведванне дзевяці ўстаноў: Мастоўскага музея «Лёс і чалавек», Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-краязнаўчага музея, «Музея Вавёркі» ў Бераставіцы, Свіслацкага гісторыка-краязнаўчага музея, Ваўкавыскага ваенна-гістарычнага музея імя П. І. Баграціёна, Ружанскага палацавага комплексу Сапегаў, Косаўскага палацава-паркавага комплексу, Музея-сядзібы Тадэвуша Касцюшкі і Слонімскага раённага краязнаўчага музея імя І. І. Стаброўскага.

Дырэктар свіслацкага музея Максім Лукша прымае непасрэдны ўдзел у семінары, а вось сустракаць гасцей дружна ўзяліся яго калегі. Галоўны захавальнік фондаў Вольга Трахімік пазнаёміла гасцей з экспазіцыяй музея, расказала аб формах работы з наведвальнікамі, праектнай дзейнасці ўстановы. Навуковы супрацоўнік Людміла Жук запрасіла ў тышкевічаву Свіслач. Зацікавіў удзельнікаў семінара (асабліва жаночую палову) фотарэтрасалон з элементамі гульні. Нельга было адмовіцца ад прапановы Вольгі Шкулепы прымераць прыгожы капялюшык і шыкоўную сукенку – убор, у якім дамы некалі спяшаліся на баль да графа Тышкевіча.











Семінар дае магчымасць азнаёміцца з экспазіцыямі, якія існуюць у нашых музеях. Так, тэарэтычна кожны ведае, дзе што ладзіцца. Але ўбачыць на слайдзе, здымку – гэта адно, а пабываць на месцы – зусім іншае. Абраны фармат дазваляе не проста ўбачыць мерапрыемства, якое праводзіцца тым ці іншым музеем, а дае разуменне, чаму менавіта на гэтай пляцоўцы яно «прыжылося», у тым ці іншым рэгіёне, дае адчуванне пэўных асаблівасцей кожнага раёна. Асаблівасць Свіслаччыны, вядома, – гэта Тышкевіч і чорназадымленая кераміка Поразава, – адзначыла галоўны спецыяліст аддзела культурна-асветніцкай работы, мастацтваў і навучальных устаноў упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Аксана Коханава.

Наталля ТУРКО
Фота аўтара

Предыдущая статья

Для чего нужен воздухоотводчик в системе отопления?