




“Ступаючы па ім – жаданне загадай! Абавязкова спраўдзіцца! – упэўнівалі лясныя жыхары. Яшчэ адно дзіва на пляцоўцы – вялізныя шахматы, амаль у рост чалавека. Нямала жадаючых знайшлося, каб пасоўваць гэтыя фігуры па чорна-белым гульнёвым полі. А на выхадзе добразычлівы Кладнік прапаноўваў варажбу на багацце.

На пляцоўцы “Экалагічная” сустракалі гасцей Лясны цар і яго дачка Павітруля. Іх падданыя ад душы віталі тых, хто прыйшоў да іх на пах грыбнога супу. Грыбы-веліканы з задавальненнем загадвалі “загадки из лукошка”. Побач развярнулася выстава чучал жывёл і птушак. Падыйдзі – падзівіся, а заадно паспрабуй адгадаць звера па следу. А прыручыць цара пушчы – зубра – вы рызыкнулі б? А сярод тых, хто гуляў у гэты дзень на фестывалі, былі такія смельчакі!






Знайшлі сваіх актыўных удзельнікаў конкурсы “Цветочная феерия”, “Фотофакт: природа в объективе”, “Моя лесная FamilyЯ”. Няпроста, але цікава было пераадолець і “Турыстычную сцежку”.

Атмасфера творчасці панавала на “Арт-тэрыторыі”. Прадукцыю, выкананую ў самых розных тэхніках самых розных відаў народнага мастацтва, прапаноўвалі тут рамеснікі Гродзеншчыны. Можна было паспрабаваць свае сілы ў роспісе твару. А для аматараў пакласці ў сямейны фотаальбом новы прыгожы здымак творчы розум крэатыўшчыкаў падрыхтаваў проста ўнікальныя пано ў фармаце фотазоны.














Семья МАКСИМОВИЧ, г. Свислочь:
– Что мы сегодня видели? Обошли все площадки, посмотрели концерт (очень понравилось), увидели, как буксуют машины на болоте, побывали на детской игровой площадке, поучаствовали в конкурсах. Дочь хотела выиграть акулу, но не вышло. Пытались в «Бутылочку» сыграть. Были на соревнованиях вальщиков леса. Победитель, конечно, удивил. Профессионально. В общем, мы гуляли, смотрели, просто наслаждались праздником, природой. Планируем вернуться на гонки внедорожников. Сейчас вот прибежали на маму Лену посмотреть. Сегодня она – дочь лесного царя. Наряд ей, кстати, очень идет…
Светлана ТЕСНОВСКАЯ, аг. Тиховоля:
– На сегодняшний праздник мы как работники культуры в первую очередь приехали для того, чтобы подарить людям радость и веселье. Встречали гостей на игровой площадке «Пущанское казино», точнее, на Цветочной поляне. У нас было очень красиво и красочно, кругом цветы. Также мы предлагали желающим игры и конкурсы на цветочную тему. Люди с удовольствием отдавались веселью. В целом праздник подарил хорошее настроение, положительные впечатления и эмоции.
Татьяна САВКО с доченькой Ангелиной, аг. Новый Двор:
– Только приехали. Сначала сходили посмотреть, как квадрациклы ездят. Потом сюда, на детскую площадку. Мне нравится, ребенку, видно, тоже. Все хочет попробовать, на всем покататься. Супер. Класс. Красота. Особенно там (показывает в сторону Цветочной поляны) – море цветов. Я любитель самодельных декоративных вещей. Только вошла – оценила.
***
Свята скончылася цырымоніяй узнагароджання. Намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кулікоў пераможцам і прызёрам шматлікіх конкурсаў уручыў дыпломы і сертыфікаты.
У конкурсе “Кветкавае пано” перамагла Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў. Другое месца засталося за дашкольным цэнтрам развіцця дзіцяці г. Свіслачы. Раён электрычных сетак у гэтым конкурсе заняў трэцяе месца.
Адзначаны лепшыя ў конкурсе “Кветкавая мазаіка”. Тут лепшым прызначаны дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. Свіслачы. На другім месцы – сярэдняя школа № 2 імя М. П. Масонава г. Свіслачы, трэцім – Навадворская СШ.
Цікава прайшоў конкурс-марафон “Мая лясная FamilyЯ”. У ім прынялі ўдзел пяць сем’яў. Па выніках пяці іспытаў перамагла сям’я Аляксандрав і Таццяны Сыраежка.
Знайшоў сваіх пераможцаў і фотаконкурс “Фотафакт: прырода ў аб’ектыве”. Імі сталі Аксана Ціток, Надзея Смірнова, Марыя Самалевіч і Людміла Шворак.
На пляцоўцы “Арт-тэрыторыя” лепш за ўсіх сябе паказаў філіял цэнтра рамёстваў “Наследие” Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры. Другое месца ў аддзела рамёстваў традыцыйнай культуры Свіслацкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, трэцяе – сектара рамёстваў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Заахвочвальны прыз за мастацкае ўвасабленне тэмы атрымаў аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры Бераставіцкага цэнтра культуры і народнай творчасці.
Да новых сустрэч, ФЕСТЫВАЛЬ!
Марына ЯНЮК
Фота Таццяны КАВАЛЬЧУК
Свіслач вітала гасцей V Абласнога экалагічнага фестывалю “Гамоняць пушчы беларускія…”