banner

Танцуем – не сумуем…

04 Июня’21
1062

Падэспань, кракавяк, лысы, полька беларуская, ойра-ойра… У раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў майстар-клас па бытавым танцам для клубных работнікаў.

Гэтая вучоба стала пачаткам рэалізацыі ў раёне абласной творчай ініцыятывы «Этнапраект па бытавым танцам» – «ЭтнаБУМ». Як паведаміла намеснік дырэктара РЦКіНТ па культурна-масавай рабоце Святлана Дзянісава, кожную нядзелю месяца з чэрвеня па жнівень у кожнай клубнай установе Свіслаччыны будзе праводзіцца танцавальная гадзіна па вывучэнні бытавых танцаў «Танцуем – не сумуем...». Кракавяк і падэспань прыйдуць на буйныя і брэндавыя святы, не абмінуць маланаселеныя і аддаленыя вёскі, дзе работнікі культуры бываюць на выязных мерапрыемствах. Запросяць на танец насельніцтва розных узроставых катэгорый: і дзяцей, і дарослых.

Сённяшні майстар-клас стаў для клубных работнікаў свайго роду ўводзінамі ў бытавыя танцы. Засвоіць навыкі руху ім дапамагалі кіраўнік узорнага танцавальнага калектыву «Улыбка» Аксана Балюк і ўдзельнікі народнага фальклорнага калектыву «Крынічанька» (кіраўнік Ірына Ягорава). Раз, два, тры, раз, два тры – паўтаралі за танцорамі ўдзельнікі вучобы.

Першае мерапрыемства праекта, калі разам пусцяцца ў пляс усе клубныя ўстановы Гродзеншчыны, плануецца на 19 чэрвеня.






Наталля ТУРКО

Фота аўтара

Предыдущая статья

Новости Свислоччины