banner
Таленты збіраюцца на «Мастах надзей»
16:00 12 Октября’21
232

Традыцыйны абласны фестываль дзіцячай эстраднай творчасці «Масты надзей» зноў сабраў у горадзе Масты ўдзельнікаў і гледачоў з усёй Гродзенскай вобласці. І зноў на мастоўскую сцэну выйшлі свіслачане: калі гаворка ідзе пра талент, нашым зорачкам ёсць што паказаць.

«Масты надзей» – гэта ўнікальнае свята таленавітых дзяцей і моладзі, якія валодаюць багатым творчым патэнцыялам. У мерапрыемстве ўдзельнічаюць лепшыя дзіцячыя эстрадныя калектывы Гродзеншчыны, бліскучыя вакалісты і танцоры, харызматычныя вядучыя ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў. Арыгінальныя рэжысёрскія рашэнні, непаўторныя нумары, яркія сцэнічныя касцюмы, незвычайныя спалучэнні жанраў – гэтае відовішча надоўга застаецца ў памяці.

Свіслачане – пастаянныя ўдзельнікі «Мастоў надзей». Рыхтуе іх да конкурсу раённы цэнтр культуры і народнай творчасці. На сёлетняй, адзінаццатай, сустрэчы ў Мастах Свіслаччыну прадставілі Лізавета Панізнікава (кіраўнік Наталля Бубен), Алег Зяленскі і Максім Лаўрыновіч (кіраўнік Ірына Гутар). Ліза ў намінацыі «Саліст-вакаліст (дуэт)» узнагароджана дыпломам за ўдалае ўвасабленне стылю, Алег з Максімам атрымалі дыпломы за ўдзел і, вядома, незабыўныя ўражанні.





Наталля ТУРКО

Предыдущая статья

Совмещенный с ЦТ единый экзамен в школах появится с 2023 года