Сям’я чытае беларускую кнігу

17 Мая’21
675

Немалаважную ролю ў працэсе маральнага і духоўнага выхавання сям’і, яе ўмацавання адыгрывае кніга, бібліятэка. Свіслацкая дзіцячая бібліятэка вядзе пастаянную работу па прапагандзе сямейных каштоўнасцяў і арганізацыі сямейнага вольнага часу. 


Чытачы бібліятэкі ў Міжнародны дзень сям’і, 15 мая, сталі ўдзельнікамі сямейнага кніжнага выхаднога «Сямейнаму чытанню – наша павага». У бібліятэку былі запрошаны бацькі з дзецьмі. Вядучая расказала пра тое, што з сям’і пачынаецца жыццё чалавека, што ў сям’і адбываецца фарміраванне яго як грамадзяніна. 

Сям’я – крыніца любові, павагі, салідарнасці і прыхільнасці. Распавяла пра чытацкае развіццё дзяцей у сям’і, бо менавіта яны – будучыя чытачы бібліятэкі. Удзельнікі мерапрыемства падзяліліся сваімі сакрэтамі і парадамі сямейнага жыцця. Затым дзеці разам з бацькамі паўдзельнічалі ў конкурсах: «Паэтычны рамонак», «Капялюшык», «Краіна Загадалія», «Залацінкі народнай мудрасці», віктарыне «Хто я табе?». 

Затым усіх прысутных запрасілі да ўдзелу ў праекце «Сям’я чытае беларускую кнігу». Бацькі распавялі, якую ролю ў іх сям’і займае кніга на роднай мове, пералічылі любімых беларускіх аўтараў. Успомнілі свае любімыя кнігі дзяцінства на беларускай мове. Напрыканцы сустрэчы вядучая пажадала прысутным сямейнага шчасця, любові, ўзаемаразумення, дабра і павагі, запісала кнігі для хатняга чытання.

Тамара Янцэвіч, загадчык Свіслацкай дзіцячай бібліятэкай

Предыдущая статья

Глава Минтруда предложила оптимизировать декретные отпуска