banner
Сувязь часоў у школьных сценах
10:25 24 Ноября’21
208


Навучэнцы Корнадзьскага ДС БШ прынялі ўдзел у цікавай і змястоўнай экскурсіі ў Музеі ручніка па тэме «Музейныя экспанаты», паглядзеўшы на жыццё і быт продкаў вачамі фізікаў, хімікаў, гісторыкаў, лінгвістаў, біёлагаў. 

Клас падзяліўся на некалькі навуковых лабараторый. Кожнай групе трэба было прааналізаваць музейныя экспанаты з пункту погляду пэўнай навукі. Напрыклад, «фізікі» павінны былі прыгадаць усе фізічныя законы, якія выкарыстоўвалі людзі ў час вырабу прадметаў быту, і растлумачыць, згодна з якім з іх працуе той або іншы музейны экспанат. Навучэнцы-«хімікі» мелі магчымасць успомніць усе хімічныя законы, звязаныя з афарбоўкай ільну, шэрсці і хімічным складам гэтых валокан. «Лінгвісты» наглядна паказалі культурна-гістарычныя асновы развіцця мовазнаўства. Звярнулі ўвагу, як у мове ўзнікалі, напрыклад, найменні відаў адзення. Час прайшоў і цікава, і карысна!

Галіна КАРПАВА

Предыдущая статья

Минэнерго: «Нота протеста Литвы по АЭС - часть большой информкампании против Беларуси»