Дадзенае мерапрыемства было накіравана на распаўсюджванне і далучэнне да руху КВЗ як мага больш таленавітай, крэатыўнай моладзі, прафілактыку дрэнных звычак сярод дзяцей і падлеткаў. Самы актыўны ўдзел у свяце іскрамётнага гумару, цудоўных песень і непаўторнай акцёрскай гульні прынялі прадстаўнікі каманды «Не такія як усе» з другой гарадской школы.
Рабяты паказалі яркія нумары, пакарыўшы гледачоў сваёй непадобнай да іншых манерай трымацца на сцэне, пераўвасабляцца ў розныя вобразы літаральна за некалькі хвілін. Як вынік – наша каманда атрымала дыплом ІІ ступені. Прыемна таксама адзначыць, што ў намінацыі «Лепшая актрыса гульні» пераможцай стала Арына Сарцісон, вучаніца 11 класа СШ № 2 імя М. П. Масонава г. Свіслачы.

Уладзімір Міхальчык
Фота аўтара