banner

Паходы, экскурсіі, прагулкі…

05 Ноября’21
638

Гэта тое, чым жывуць выхаванцы аб’яднання “Турысцяты”, якое вось ужо трэці год арганізавана на базе Поразаўскай сярэдняй школы. Падчас наведвання гуртка рабяты знаёмяцца з гісторыяй і відамі турызму, вучацца арыентавацца і складаць план мясцовасці, аказваць першую дапамогу пры траўмах, удзельнічаюць у акцыях і працоўных аперацыях, сустракаюцца з цікавымі людзьмі, а галоўнае – вучацца супрацоўнічаць, сябраваць, быць адной камандай.


Падчас правядзення тыдня музея выхаванцы аб’яднання наведалі школьны гісторыка-краязнаўчы музей “Млын часу”. Дзеці “зрабілі крок у мінулае” і пазнаёміліся з бытам, рамяством, прыладамі працы сваіх продкаў. Выхаванцы даведаліся пра ўмельцаў – ганчароў пасёлка і іх вырабы, якія займалі ганаровае месца на выстаўцы народнай гаспадаркі ў Маскве, а зараз з’яўляюцца экспанатамі музея. Дзеці паспрабавалі сябе ў ролі ганчара і сваімі рукамі стварылі незвычайны посуд.

Наперадзе рабят чакае многа цікавых спраў, а веды, уменні і навыкі, атрыманыя на занятках гуртка, будзем спадзявацца, спатрэбяцца ім у жыцці.

Таццяна Шалкевіч, кіраўнік аб’яднання “Турысцяты” Поразаўскай СШ

Предыдущая статья

Переплатил в четыре раза. Пожилой житель Свислочи отдал мошеннику за одеяла и постельное белье 700 рублей