banner

Кожны радок з душы (+відэа)

21 Марта’22
935

«Радкі, мая Свіслач, табе прысвячаю» – так называлася краязнаўчае паэтычнае асарці з мясцовымі паэтамі, якое адбылося ў Свіслацкай раённай бібліятэцы. На сустрэчу са свіслацкімі паэтамі прыйшлі навучэнцы 7 і 10 класаў гімназіі № 1 імя К. Каліноўскага і 10 «Б» СШ № 2 імя М. П. Масонава.


Паэзія – гэта найвялікшае з мастацтваў, створаных эмоцыямі і ўяўленнем чалавека. З дапамогай магіі слоў паэты перадаюць усе пачуцці, якія можа зведваць кожны чалавек на Зямлі: каханне, шчасце, радасць, страх, боль. Вядучыя сустрэчы расказала пра паэзію, як яна аб'ядноўвае краіны, народы, культуры і дапамагае зразумець людзям адзін аднаго. А таксама пазнаёмілі гасцей з гісторыяй узнікнення Сусветнага дня паэзіі, які быў устаноўленны ў 1999 годзе на 30-й сесіі асамблеі ЮНЕСКА, якая праходзіла ў Парыжы. З таго часу штогод грамадскасць адзначае гэтае свята 21 сакавіка. Пры гэтым дата выбрана невыпадкова. 21 сакавіка адбываецца вясновае раўнадзенства. Мяркуецца, што менавіта гэты дзень сімвалізуе абнаўленне прыроды і творчага характару чалавечага духу. Галоўная мэта дня паэзіі – падкрэсліць тое найвялікшае значэнне, якое мае літаратура ў культурным жыцці сучаснага грамадства, аб'яднаць паэтаў усяго свету і даць ім права і магчымасць заявіць аб сабе.


Свіслацкая зямля багатая на людзей, якія па-майстэрску валодаюць мастацтвам слова. Сярод іх Іван Ламашкевіч і Ганна Мысліцкая. І пацвярджэнне гэтых слоў госці сустрэчы пачулі ад нашых паэтаў. Кожны радок сваіх вершаў нашы аўтары чыталі з такім пранікненнем, шчырым пачуццём і трапятаннем, што часам цяжка было стрымліваць эмоцыі, якія нахлынулі. Вельмі цікава было даведацца ў аўтараў аб тым, што заахвоціла іх узяць ручку і лісток паперы і пачаць тварыць, якім быў іх першы верш, які з напісаных вершаў з'яўляецца любімым і чаму.

З вялікім задавальненнем і гонарам узгадалі паэтычныя радкі аб нашай малой радзіме – Свіслаччыне. А таксама пачулі новы радкі, якія Іван Канстанцінавіч нядаўна склаў і ўпершыню зачытаў на гэтым мерапрыемстве:


Радкі, мая Свіслач, табе прысвячаю,

Бывае, сумую і плачу з адчаю,

Але ж ганаруся, люблю і шаную,

Бо болей нідзе не знайсці мне такую…

Адна з самых любімых тэм у паэзіі – каханне. Нашы паэты з радасцю падзяліліся сваімі радкамі і на гэтую тэму. Не абышлося і без сюрпрызаў. Ганна Іосіфаўна зачытала і дзіўныя гумарэскі, якія спадабаліся кожнаму слухачу.

На сустрэчы закранулі самую малую частку літаратурных твораў нашых мясцовых паэтаў. Іх насамрэч шмат і на самыя розныя тэмы. І ў Івана Ламашкевіча, і ў Ганны Мысліцкай. Зборнікі вершаў мясцовых паэтаў, закаханых у малую радзіму, былі прадстаўлены на выстаўцы «Паэтычныя радкі нашых землякоў».

Госці мерапрыемства абстрагаваліся ад звычайнай мітусні і акунуліся ў спакойны і чароўны свет паэзіі.


 

Вольга БОТВІЧ

Фота і відэа аўтара

Предыдущая статья

На планерке у председателя райисполкома: "Будем наводить порядок"