banner

Хто падарыў святочны настрой

17 Августа’24
2333

З усіх куточкаў Гродзеншчыны прыехалі да нас майстры-самародкі, рукі якіх здольны вырабляць цуды з усяго, што трапіцца на вочы. Сярод іх таленавітыя саломапляцельнікі, рэзчыкі па дрэву, ганчары, стваральнікі дэкаратыўных упрыгожванняў, лялек, абярэгаў, свістулек, дзіцячых цацак. А колькі вышываных рушнікоў прывезлі на свята! Кавалак палатна, іголка і каляровыя ніці – гэта усё, што патрэбна вышывальшчыцам. Не, не ўсё! Яшчэ талент! Незвычайны дар ад Бога На свята да нас сабраліся несамавітыя майстрыхі, у якіх на рушніковым палатне зацвітаюць ружы, рамонкі, валошкі і ўсе кветкі, якія цвітуць на нашых бясконцых беларускіх палях, у лясах. З’яўляюцца непаўторныя беларускія арнаменты, несамавітыя малюнкі прыроды, сонечныя праменьчыкі, сінь азёраў, блакіт нябёсаў, золата палёў. Колькі ж гэта мець любові да справы і цярпення, каб усё гэта стварыць. Няма слоў, толькі здзіўленне і захапленне!

Ой, няпроста было журы вызначыць лепшых майстрых, якія прадставілі вышытыя рушнікі на выстаўку-конкурс “Ручнік, як шлях жыцця”. А ў выніку 1-е месца прысуджана Алене Міхед з Слоніма,  2-е месца падзялілі  Маргарыта Канцэвіч з Іўя і Анастасія Касьян з г.п. Бераставіца. 3-е месца занялі Жана Сыраежка з г. Свіслач і Ірына Фядзюк з г. Масты. Усе пераможцы працуюць ў адзелах рамёстваў  і традыцыйнай культуры.

Працавала пляцоўка “Хутарок па-гаспадарску”. Шмат каго зацікавіла выстаўка тэматычнага хлеба. Былі прадстаўлены манастырскі, касмічны, “зайчыкавы і хлеб, які падобны на той, што выпякаўся ў блакадным Ленінградзе, франтавы хлеб і хлеб са смакам Перамогі. А як жа іначай? Тым больш, што сёлета святкуем 80-годдзе з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Праводзіліся на гэтай пляцоўцы цікавыя конкурсы, гульні, забавы для дзяцей і дарослых. Смачныя пачастункі  ў “прыкуску” з гумарам, песнямі, танцамі прыгатавалі для гасцей свята ўсе ўстановы культуры раёна. Свае песні дарылі гледачам ансамбль песні “Уладары” з Ваўкавыска, фальклорная група “Лад” з Брэста, быў праведезны конкурс “Хлебная песня”. Прайшоў “Марафон песен”, які падарылі шматлікім гледачам аматарскія калектывы Гродзенскай і Брэсцкай абласцей.









Алена Саўко, аг. Камянюкі:


– Я апошні раз была ў Свіслачы вельмі даўно, яшчэ ў дзяцінстве. Не памятаю, якім горад быў тады, а зараз ён прыемна ўразіў мяне. Чысты, прыгожы, утульны, і людзі такія добразычлівыя. Рэкламу аб тым, што тут будзе праходзіць свята, мы з калегамі ўбачылі ў інтэрнэце. Працуем ў цэнтры рамёстваў і культуры. Вырашылі прыняць удзел у конкурсе “Матулін каравай”. Вельмі стараліся, спадзяёмся, што наша агульная праца будзе заўважана.  

Амар і Лілія Абделькадэр, г. Мінск:


–  Мы з мамай і сястрычкай ужо не першы раз прыязджаем на свята ў Свіслач. Тут жыве наша бабуля. Мне вельмі ўсё падабаецца, і свята такое цудоўнае, прыгожае, вясёлае. Я наогул люблю бываць на святах. Заўсёды столькі музыкі, песняў, розных атракцыёнаў. А сёння свята асаблівае, і так много ўсяго смачнага. Хочацца ўсяго паспрабаваць.  

Наталля Гамялькова, г.п. Рось:


Я ўжо трэцці раз прыязджаю на свята “Бацькава булка”. Працавала калісь у аўтабазе вадзіцелем. Ездзіла па камсамольскай пуцёўцы ў Расію, але потым вярнулася. Мне вельмі падабаецца Свіслач. Тут жывуць такія прыгожыя, шчырыя, ветлівыя, адкрытыя людзі. А свята шыкоўнае! “Бацькава булка” – гэта прыклад для нашай моладзі, сімвал працы хлебаробаў. У гэтую булку ўкладзена іх жаданне зрабіць усё магчымае, каб наш беларускі каравай з кожным годам станавіўся ўсё больш шчодрым.

 Ядвіга КОБРЫНЕЦ

Фота аўтара

Предыдущая статья

Лучшие хлебопеки страны