banner

Будзь у фармаце – чытай беларускае

16 Ноября’21
1072
З мэтай папулярызацыі беларускай літаратуры, раскрыцця багатага патэнцыялу беларускіх выданняў,  развіцця цікавасці маладых людзей да кніг беларускіх аўтараў, літаратуры аб Беларусі бібліятэкі раёна ў рамках праекта для моладзі «Будзь у фармаце – чытай беларускае» арганізавалі цыкл тэматычных выстаў.



У кожнай бібліятэцы ёсть куточак, які прыцягвае ўвагу чытача. Апынуўшыся ў Ханявіцкай бібліятэцы – цэнтры краязнаўства, заўважаеш выставу «Моладзь чытае і прапануе», якая створана ў рамках праекта.  Яна накіравана на прывіццё ў маладога пакалення гонару за Беларусь, павагі і любові да роднай мовы, павышэнне прэстыжу чытання беларускай кнігі.

Ёсць у Ханявіцкай бібліятэцы – цэнтры краязнаўства чытачы, якія ўдзельнічаюць у інтэрнэт-акцыі «Моладзь Свіслаччыны чытае беларускую кнігу». Зрабіўшы сэлфі з кнігай, рэкламуецца любімая кніга беларускага аўтара, і, магчыма, хто-небудзь зацікавіцца і прачытае прапанаваную кнігу. Так, наведвальнік бібліятэкі Сяргей Прасняк прапануе  да  чытання раман Алеся Савіцкага «Обаль», а Аляксея Юсько зацікавіла  трылогія  Якуба Коласа  «На ростанях». 

Увогуле ў бібліятэцы шмат выстаў,  якія карыстаюцца попытам у наведвальнікаў. Адначасова з выставай для моладзі працуе экспазіцыя, прымеркаваная да Года народнага адзінства. Бібліятэкар Ганна Юсько заўсёды зацікавіць чытачоў зместам выстаў. 

Вольга БОТВІЧ
Фота аўтара

Предыдущая статья

В Беларуси с 16 ноября повышаются цены на автомобильное топливо