banner

Свіслаччына далучылася да культурнага марафона

23 Июня’17
1782

Свіслаччына далучылася да культурнага марафона

Сёння ў Свіслачы ў зале дзіцячай школы мастацтваў у рамках абласнога культурнага марафона “Талентаў россып – да свята Краіны”, прысвечанага Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, адбыўся канцэрт калектываў аматарскай творчасці.

 

Любую краіну, добразычлівы і працавіты народ у сваіх песнях і музычных творах услаўлялі народны фальклорны гурт “Крынічанька”, народны ансамбль народных інструментаў “Вянок”, народны хор ветэранаў працы “Сузор’е”, узорны ансамбль народных інструментаў “Калінка”, народны ансамбль музыкі і песні “Пушчанскія напевы”, узорны эстрадны інструментальны ансамбль “Вдохновение”, народны тэатр “Памфлет”, народны інструментальны ансамбль “MEZZO LIVE”.

 

 

 

 

 

 

 

 

Амаль гадзіна ў прыемнай кампаніі з вядучай Ірынай Гутар і таленавітымі артыстамі розных узростаў праляцела непрыкметна. Свіслачане расходзіліся па дамам з цёплымі ўсмешкамі на тварах і ў добрым настроі.

 

 

 

 

Да галоўнага свята краіны застаецца дзесяць дзён!

 

Вольга БУБЕНЧЫК.

Фота аўтара.

Предыдущая статья

Нам засталася спадчына