banner

Чытаем разам

18 Июня’17
1568

Чытаем разам

Мы працягваем наш фотаконкурс разам з дзіцячым цэнтрам развіцця дзіцяці г. Свіслач. На здымку – выхавальнік Ірына Васільеўна Грынцэвіч са сваімі выхаванцамі з другой малодшай групы. 

Тут дзеткі з кніжкай сябруюць. Заўсёды з непадробнай цікаўнасцю, зачаравана слухаюць вершы, казкі, апавяданні. Уважліва разглядаюць маляўнічыя ілюстрацыі. Актыўна абмяркоўваюць прачытанае, адказваючы на пытанні выхавальніка (гэта дапамагае ім лепш зразумець, «што такое добра і што такое дрэнна»). Як жа па-іншаму?! Кніга ў дашкольнай установе – гэта незаменны памочнік у выхаванні. Таму чытаюць тут шмат. І ўсе разам.

 

Наталля ТУРКО.

Предыдущая статья

К пациентам с вниманием и заботой