Урачысты юбілей з падзякай Богу

18 Октября’10
2392

Урачысты юбілей з падзякай Богу25 верасня 2010 года ў Поразаве адбыліся ўрачыстасці ў сувязі з 550-годдзем утварэння каталіцкай парафіі.

Галоўным цэлебрантам урачыстай святой імшы быў біскуп Казімір Велікаселец (дапаможны біскуп з Пінска), які звярнуўся да сабраных з гаміліяй. У сваім пастырскім слове біскуп прыгадаў гісторыю поразаўскай парафіі і заахвоціў вернікаў не баяцца стаць святымі. Па прыкладах святога Станіслава Косткі і Божага Слугі Яна Паўла II кожны чалавек можа ў XXI стагоддзі жыць шчасліва, слухаючы голас Бога. Падчас святой імшы біскуп удзяліў сакрамэнт канфірмацыі вялікай групе парафіян з Поразава і зычыў, каб яны заўсёды былі верныя Крыжу і Евангеллю, як іх продкі на працягу 550 гадоў.

Урачысты юбілей з падзякай БогуСвятары і вернікі, якіх у гэты дзень шмат сабралася ў касцёле, спявалі ўдзячнае “Те Deum laudamus”. Айцец пробашч Станіслаў Садоўскі свой зварот да верных распачаў словамі: “Дзякуйце Богу, не гасіце Духа”. А ў гэты прыгожы дзень было за што дзякаваць Богу.

Урачысты юбілей з падзякай БогуПадчас урачыстасці сабраным была прадстаўлена кніга “550 гадоў рымска-каталіцкай парафіі ў Поразаве”, аўтарам якой з’яўляецца айцец Юзаф Макарчык.

Касцельны камітэт парафіі св. Міхала Арханёла ў Поразаве.

На здымках: падчас святой імшы.

Предыдущая статья

Где есть хозяин, там будут и показатели