У Міжнародны дзень роднай мовы стартаваў рэспубліканскі конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка”, у якім прымаюць удзел навучэнцы ўсіх агульнаадукацыйных школ і дадатковых устаноў адукацыі. Дэвіз конкурсу – “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!”.
Першы этап конкурсу, які праходзіць у школах і дадатковых установах, стартаваў 1 сакавіка і завершыцца ў канцы месяца. Другі этап, раённы, будзе праводзіцца на працягу красавіка, трэці, абласны, – у маі. Па выніках абласнога этапу конкурсу лепшыя чытальнікі стануць удзельнікамі заключнага рэспубліканскага, які адбудзецца ў Полацку ў Дзень беларускага пісьменства.
Удзельнікі конкурсу будуць узнагароджвацца дыпломамі лаўрэатаў, а пераможцы рэспубліканскага – пуцёўкай у Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Зубренок”. Ініцыятарамі конкурсу выступаюць Міністэрствы інфармацыі і адукацыі, ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне” і ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
Кар. “СГ”.