Напярэдадні 8-га Сакавіка ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне прадстаўніц прыгожай паловы, якія прынялі ўдзел у конкурсе-выставе «Узоры шчаслівага сямейнага жыцця».
Пераможцы конкурсу і жанчыны, якія наведалі мерапрыемства прымалі шчырыя віншаванні ад намесніка старшыні райвыканкама І. І. Варанца, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, яна ж старшыня раённай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын», І. Э. Паўлючэні.
Каштоўную інфармацыю аб відах ручнікоў, іх прызначэнні і арнаментах на атрыбуце з мінулага паведаміла Вольга Аляксандраўна Лысевіч з аг. Корнадзь. Дарэчы, яна сама займаецца вышыўкай ручнікоў, далучае да гэтай справы сваіх вучняў, з’яўляецца кіраўніком школьнага музея ручніка.
Начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Л. А. Сяргеева падзякавала ўсім за ўдзел у конкурсе-выставе і аддзячыла самых актыўных каштоўнымі падарункамі.
Алена КЕДЗІК.
Фота Грыгорыя ШЫРАЕВА.