banner

Моўныя самацветы маёй Радзімы

03 Марта’17
1704

 

 

Па ініцыятыве ЮНЕСКА з 1999 года адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, мэта якога падтрымаць шырокае выкарыстанне спрадвечных моў, паколькі мова народа – гэта яго гісторыя і культура. З гэтай нагоды ў бібліятэках раёна прайшлі шматлікія мерапрыемсты. 

Моўныя самацветы  маёй Радзімы

Моўныя самацветы  маёй Радзімы

  • У Нязбодзіцкай бібліятэцы-цэнтры краязнаўства на гадзіне роднай мовы “Смак беларускага роднага слова” дзеці чыталі мілагучныя, прасякнутыя любоўю да роднай мовы, вершаваныя творы беларускіх паэтаў П. Панчанкі, П. Броўкі, А. Пысіна, Ю. Свіркі, У. Дубоўкі. Падчас мерапрыемства спаборнічалі ў інтэлектуальных гульнях і конкурсах “Беларускія загадкі”, “Скарагаворкі”, “Назаві па-беларуску”, якія дапамаглі ім яшчэ больш спазнаць сваю родную мову, навучыцца яе любіць і шанаваць.

 

Моўныя самацветы  маёй Радзімы

Моўныя самацветы  маёй Радзімы

  • Супрацоўнікі Свіслацкай раённай бібліятэкі ў гэты дзень прапанавалі сваім чытачам далучыцца да святкавання Дня роднай мовы і “Размаўляць са мной па-беларуску”, і, такім чынам, на працягу дня ў бібліятэцы гучала мілагучная беларуская мова. Для вучняў СШ № 3 г. Свіслач быў падрыхтаваны вусны часопіс “Сэрцам роднага слова краніся”. Удзельнікі пазнаёміліся з запазычанымі беларускімі словамі, паказалі сваю эрудыцыю ў конкурсе “Загадка-жарт”, тлумачылі сэнс прыказак і прымавак, з захапленнем перакладалі на рускую мову словы, якія не маюць дакладнага перакладу. Кожная старонка часопіса суправаджалася паказам відэаролікаў, прысвечаных роднаму слову.

 

Моўныя самацветы  маёй Радзімы

Моўныя самацветы  маёй Радзімы

  • На свята роднай мовы ў Вердаміцкую бібліятэку завіталі вучні мясцовай школы. Дзецям быў прапанаваны аповед пра шлях развіцця беларускай мовы ад старажытнасці да дня сённяшняга, акрэслены ўклад у справу асветы, станаўленне культуры слыннага першадрукара Ф. Скарыны, пазначана роля цэлай плеяды беларускіх пісьменнікаў – Я. Коласа, Я. Купалы, М. Багдановіча, А. Пашкевіч (Цёткі), – што садзейнічалі развіццю беларускай літаратурнай мовы. Дзеці з задавальненнем слухалі мілагучныя песні на словы А. Ставера “Жураўлі на Палессе ляцяць”, Я. Купалы “Спадчына”, Я. Коласа “Мой родны кут”, пазнаёміліся з навінкамі сучаснай беларускай дзіцячай літаратуры.


Алена ШПАК,
загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу дзяржаўнай установы культуры “Свіслацкая раённая бібліятэка”.

Предыдущая статья

Аднавяскоўцы: Гарнастаевічы