banner

З Новым годам!

31 Декабря’16
1770

З Новым годам!

 

Зноўку верыцца ў казкі і мроі,
Душа прагне чароўных гісторый,
І чакаем цудоўнага зрання...
Новы год да нас едзе на санях!
Сыпле снег, карагодзіць завея,
Яна год стары ў полі развее,
Бо наперадзе з новым спатканне...
Новы год да нас едзе на санях!
Ён увойдзе ў кожную хату,
Будзе шчодрым, шчаслівым, багатым,
Здзейсніць людзям іх мары-жаданні...
Новы год да нас едзе на санях!
Ты праходзь, ты не стой на парозе,
Госць жаданы наш Дзеду Марозе!
Будзем дружна вадзiць карагод
I вiтаць-сустракаць Новы год!
Толькi пару гадзiн да спаткання...
Новы год да нас едзе на санях!

                                   

                                      Наталля ТУРКО.

Предыдущая статья

Придет серенький волчок...