banner

Дзе салодкія сны бачыў я да зары

26 Мая’10
2304

Дзе салодкія сны бачыў я да зарыВстречи с творческими натурами всегда приятны. Вот и визит Ивана Константиновича Ламашкевича в редакцию не остался незамеченным. Человек приятной наружности, общительный и интересный собеседник.

– Я пишу стихи, может быть, вы напечатаете? – спросил он, заглянув в кабинет.

А затем стал наизусть читать:

Мой куточак святы, у якім нарадзіўся,

Стрэў мяне чыстым полем і шэрай раллёй.

Не знайшоў, не знайшоў,колькі я не дзівіўся,

Тое месца, што звалася проста жыллём.

Ні бярозкі няма і ніводнай асінкі,

Закрывалі што хату ад сцюж і вятроў,

Ні яліначкі той, ні дубочка-асілка,

Толькі сцежка, што некалі йшоў я дамоў.

Дзе калодзежык той,

глыбінёй з дзесяць кадак,

Што вадзіцай паіў, новай сілы даваў?

Я маўчаў... Месяц, з мамін аладак,

Са здзіўленнем звысок на мяне пазіраў.

Мо, прымаў ён мяне за бадзягу-вандроўца?

Мо, прыгадваў мяне, хлапчука той пары,

Дзе, здавалася мне, шчасце будзе бясконцым,

Дзе салодкія сны бачыў я да зары.

Маё жыццё

Адкуль яно – маё натхненне,

Маё ўменне і сумленне?

Ад бацькі, пэўна, і ад маці

Перадалося мне – дзіцяці.

Адтуль жа і любоў да песні,

Што дзесь пачуў я на прадвесні.

А мо, ад ціхай калыханкі,

У летнім садзе ля альтанкі?

Зтуль і любоў мая да вершаў –

Ад той настаўніцы найпершай.

І вернасць да сваёй Айчыны

Прывіта ёю мне, хлапчыне.

Мае ўсмешка і бадзёрасць,

Мае адказнасць і натхнёнасць

Сам-насам проста не прыйшліся,

Жыццём мінулым мне даліся.

Усё з дзяцінства ўзяў – адтуль я,

Ад родных таты і матулі,

Ад тых сцяжынак і крынічак,

Вятроў, дажджынак і зарнічак,

Лясоў, лугоў, азёр і рэчак,

Што мог вабраць той чалавечак.

І гэты скарб, як набыццё,

Нясу з падзякай праз жыццё.

 

                * * *

Хочацца мне зноў да белых бяроз,

Дзе белы бусел на хаце гняздзіўся,

Каб паглядзець, не хаваючы слёз,

На той куточак, дзе я нарадзіўся.

Чыстая, светлая маці-зямля,

Белаю Руссю цябе называю,

Матчына песня, што крык жураўля,

Долі шчаслівай табе я жадаю.

Тут я не быў ужо некалькі год,

Хоць прачынаўся ў самоце і скрусе,

Бачыў у снах хлебасольны народ,

Верыў і знаў, што я зноўку вярнуся.

Крочу сцяжынкай між белых ракіт,

Каб да бярозкі маёй прытуліцца,

Там, дзе раздолле, дзе неба блакіт,

Пахам духмяных палёў наталіцца.


Несколько слов об авторе

Он родился на Свислоччине в 1945 году. Место рождения – хутор Клетиско. Там он сделал свои первые шаги и написал первые, еще наивные, детские строчки. Мечтал стать журналистом, но жизнь распорядилась по-своему. Более 25 лет работал в Минском троллейбусном парке, долгие годы жил в столице, был членом литературного клуба “Вдохновение”, печатался в периодических изданиях, его стихи опубликованы в двух поэтических сборниках “И снова душу греет благодать” и “Ад зямлі да нябёсаў”. Выйдя на пенсию, решил вернуться в родные места. Купил себе домик в поселке Мельново и там поселился. Без дела ему усидеть трудно. Он и хозяйством мало-мальским обзавелся, огород посадил, а в свободную минутку берет чистый лист, и на бумагу ложатся новые строчки.

Подготовила к печати Ядвига КОБРИНЕЦ.

Предыдущая статья

Вопыт старэйшага пакалення