Памятныя даты ў Год культуры

17 Апреля’16
1483

Памятныя даты ў Год культуры

 

У філіяле-клубе аграгарадка Новы Двор сумесна з супрацоўнікамі Навадворскай бібліятэкі-цэнтра краязнаўства адбылася літаратурная вечарына “Я – пякучка-крапіва…”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, паэта-сатырыка, драматурга, вучонага-мовазнаўцы Кандрата Крапівы. 

 

У мерапрыемстве прымалі ўдзел вучні 4–6 класаў і настаўнікі Навадворскай сярэдняй школы.


Вядучыя вечарыны пазнаёмілі навучэнцаў з цікавымі момантамі з жыцця і творчага шляху пісьменніка. Вучні і настаўнікі чыталі на памяць байкі, вершы К. Крапівы, рабяты з захапленнем адказвалі на пытанні віктарыны па творчасці пісьменніка, праглядалі прэзентацыю, якая змяшчае фотаздымкі байкапісца ў розныя перыяды яго жыцця. Вядучыя растлумачылі навучэнцам сэнс выслоўяў з баек К. Крапівы, якія сталі крылатымі. Літаратурная вечарына надоўга запомніцца і вучням, і настаўнікам, і супрацоўнікам бібліятэкі.


Мерапрыемствы такога плану сталі добрай традыцыяй у супрацоўніцтве Навадворскай сярэдняй школы і Навадворскай бібліятэкі-цэнтра краязнаўства.

 

Ганна ГАНЧАРЭВІЧ,
загадчык Навадворскай бібліятэкі-цэнтра краязнаўства.

Предыдущая статья

Внимание: «прямая линия!»