banner

Пад прымусам ці як сэрца падказвала?

03 Ноября’08
2066

У 1905 годзе, калі земскія начальнікі збіралі звесткі аб благанадзейнасці насельніцтва, рапарт земскага начальніка 4 земскага ўчастка Ваўкавыскага павета сведчыць: “Считаю лишь одно Порозово неблагополучно. Крестьяне исключительно неблагонадежны, еврейское население особенно. Антагонизм католиков и православных развит и заметно обострен... Настроение если не анархическое, то антиправительственное... устранение названных лиц хотя бы временно из пределов Порозово было бы очень полезно, так как возможны местные драки и избиения”.

У 1858 годзе больш за сто праваслаўных (былых уніятаў) жыхароў мястэчка Поразава вярнуліся ва ўніяцтва, але іх зноў прымусілі перайсці ў праваслаўе. Генерал-губернатар Назімаў адправіў туды атрад салдат, якія каралі непадпарадкоўваючыхся. Справа была агучана на старонках расійскай прэсы. Рускі дэмакрат А. І. Герцэн у сваім знакамітым “Колоколе” паведаміў аб ёй як аб “новом злодействе русской администрации”. Пасля такой шырокай агалоскі Назімаў быў вымушаны апраўдвацца перад імператарам. А шэф корпуса жандармаў князь Даўгарукаў даў мітрапаліту Сямашку наступнае распараджэнне: “Волковысского окружного начальника перевести в другую губернию, предоставить духовному начальству возвращать оставшихся прихожан к православию и местному начальству иметь строжайшее наблюдение, чтобы гражданские власти отнюдь не принимали на себя в подобных делах мер судебно-полицейской расправы”. Меры гэтыя былі адобраны царом.

У 1871 годзе губернскі малодшы чыноўнік Пушчын і яго памочнік штабс-капітан Мішулін былі камандзіраваны ў Поразава з мэтай разабрацца ў скарзе селяніна мястэчка Франца Крыцкага на мясцовага станавога прыстава і свяшчэнніка, якія прымушалі мясцовых сялян пераходзіць у праваслаўе, а за непаслухмянасць заключалі ў турму. У выніку разбірацельства ў Гродна адпраўлена данясенне аб тым, што “не обнаружено фактов, упомянутых Крицким, но весьма заметно вредное влияние Крицкого на крестьян”. У тым жа годзе па выніках справы Крыцкі высланы з павета за актыўную агітацыю каталіцтва.

У 1888 годзе свяшчэннік Поразаўскага прыхода дасылае земскаму ваўкавыскаму іспраўніку прашэнне выкарыстаць сваю больш высокую ўладу для вяртання ў лона царквы прыхаджан, перайшоўшых у каталіцтва. Спісак перайшоўшых у каталіцтва склаў 111 чалавек, і 21 чалавек прэтэндэнтаў у лацінства. На вымовы ваўкавыскай управы аб бяздзейнасці мясцовага начальства ідуць адказы з запратакаліраванымі гутаркамі з перабежчыкамі, “но увещания остаются без результатов, поскольку крестьяне остаются в упорстве”. Справай цікавіўся літоўскі мітрапаліт Іосіф, які адкамандзіраваў групу асобых чыноўнікаў для разбірацельства справы. Было даказана, што такое становішча з’яўляецца следствам “корыстолюбия и бездействия порозовского священника Станкевича, его непомерных домогательств от крестьян”. У выніку свяшчэннік Станкевіч пераведзены на службу ў Кобрынскі павет, ксёндз быў вызваны на асабістую размову з генерал-губернатарам Назімавым, а сяляне выказалі абяцанне вярнуцца ў праваслаўе.

А. МЯЛЕШКА,

кандыдат гістарычных навук.

Предыдущая статья

Имена, названия, даты