Напярэдадні Дня Незалежнасці на Свіслаччыне былі арганізаваны шматлікія мерапрыемствы. Так, з 25 чэрвеня па 3 ліпеня ў кінатэатры “Звязда” праходзіць кінатыдзень “Жыве Беларусь”. На працягу яго дэманструюцца дакументальныя стужкі “Рэспубліка Беларусь”, “Сардэчна запрашаем у Беларусь”, “Беларусь круглы год”. Частымі гасцямі кіназалы сталі выхаванцы летніх аздараўленчых лагераў. Прапануемыя ім кінастужкі ўтрымліваюць шмат пазнавальнай інфармацыі аб нашай краіне, выхоўваюць гонар за сваю Радзіму.
Алена КЕДЗІК.