banner

Ты надзея мая і любоў

28 Июня’12
2013

Шэраг мерапрыемстваў да чырвонай даты ў календары падрыхтавалі бібліятэкі раёна. Завітаўшы ў чытальную залу цэнтральнай раённай бібліятэкі, немагчыма не заўважыць выставу “Зямля Беларусі, табой мы сагрэты”. Сутнасць выставы раскрываецца праз раздзелы, якія нясуць разнастайную інфармацыю аб нашай краіне. Іх назвы гавораць самі за сябе: “Зямля, адкуль мы родам”, “Светлае слова – Незалежнасць”. Аб помніках, якімі ганарыцца не толькі беларускі народ, але і ўвесь свет, распавядае раздзел “Славутыя мясціны”. Зазірнуўшы ў раздзел “Постаці роднай Айчыны”, знойдзем інфармацыю пра славутых землякоў, такіх як Францыск Скарына, Ефрасіння Полацкая, Кастусь Каліноўскі. З дапамогай раздзелу “Вехі гісторыі” ўзгадаем аб самых значных для беларусаў гістарычных падзеях. Апошні раздзел “Беларусь! Ты надзея мая і любоў” сабраў зборнікі вершаў, песень аб роднай краіне.
Такім чынам, праз знаёмства з выставай чытач пашырыць свой кругагляд аб Беларусі, даведаецца пра цікавыя факты і падзеі з жыцця беларускага народа і яго славутых дзеячах.
У біблятэках аграгарадкоў і раённай дзіцячай бібліятэцы праходзяць творчыя конкурсы “Маляўнічыя куточкі нашай Радзімы”. У сельскіх скарбніцах кніг арганізоўваюцца гадзіны паэзіі “Вечна жыві і квітней, Беларусь!”, “Водар Радзімы заўсёды ў сэрцы”. Знаёмствы чытачоў з новымі выданнямі адбываюцца праз выставы-знаёмствы і выставы-прапановы.

Алена КЕДЗІК.

Предыдущая статья

Паважаныя нашы чытачы!