11 чэрвеня. Дзень Фядоссі. З гэтага дня пачынаюць з'яўляцца грыбы-каласавікі. Імяніны: пр. Івана; Варнавы, Фелікса.
12 чэрвеня. Імяніны: пр. Ісака; к. Ануфрыя, Кадзі, Яна.
13 чэрвеня. Ерамей. “Прыйшоў Ерамей — больш не сей”. Антоній. Апякун коней. Імяніны: к. Антона, Люцыяна.
14 чэрвеня. Юстын і Харытон. З прысвяткам звязаны прыкметы пра рост зерневых раслін. “Юстын цягне ўверх каноплі, Харытон — лён”, “На Юстына лета ўдаецца — жыта добрым коласам нальецца”. У гэты дзень надвор'е не заўсёды радуе, таму ў народзе яшчэ казалі: “Юстын і Харытон пасевы то песцяць, то квасяць”. Сёмушныя Дзяды, Духавая, Зялёная субота. Імяніны: пр. Аліны, Валяр'яна, Дзяніса, Харытона; к. Эльвіры, Базыля, Валерыя.
15 чэрвеня. Сёмуха, Тройца. Культ продкаў і расліннасці. Абрад “Ваджэнне Куста”. Імяніны: пр. Ульяны, Івана, Нікіфара; к. Віта.
16 чэрвеня. Русальніца. “На Граннай нядзелі Русалкі сядзелі”. Моцны вецер у гэты дзень абяцаў ураджай яравых. Калі ж увесь дзень ішоў дождж, то людзі чакалі многа грыбоў. Імяніны: пр. Паўлы, Дзмітрыя, Дзяніса, Іпата, Лук'яна, Паўла, Юльяна; к. Аліны, Юстыны.