banner

Дзень паэзіі

21 Апреля’12
2996

Дзень паэзіі наладзілі бібліятэка-цэнтр краязнаўства і настаўнікі з вучнямі Нязбодзіцкай пачатковай школы. Выстава кніг з вершамі рускіх і беларускіх паэтаў, дзіцячай літаратуры да юбілею Я. Купалы і Я. Коласа сустракала ўдзельнікаў свята. Дзеці зацікаўлена слухалі аповед бібліятэкара пра жыццё і творчасць вядомых паэтаў, даведаліся пра сучасных аўтараў і тых, якія пішуць вершы для дзяцей.
Настаўніца пачатковых класаў В. І. Басалай правяла віктарыну “Літаратурная мазаіка”. Вучні з ахвотна пазнавалі і працягвалі радкі любімых вершаў. Цікавасць выклікаў конкурс “Угадай героя казкі”.
У рамках Дня паэзіі прайшоў конкурс на лепшага чытача вершаў беларускіх і рускіх паэтаў Я. Купалы, Я. Коласа, З. Бядулі, С. Шушкевіча, Я. Журбы, Цёткі, А. Пушкіна, С. Ясеніна, М. Някрасава. Пераможцы былі ўзнагароджаны падарункамі.
Закончыўся Дзень паэзіі праслухваннем музычных твораў на вершы беларускіх паэтаў.
Паважаныя чытачы! Запрашаем вас наведаць бібліятэку. Для вас у Год кнігі падрыхтавана выстава “Чароўны свет кнігі” з раздзеламі “Каля вытокаў слова і кнігі”, “Беларуская кніга: новыя выданні”, “Кнігі-юбіляры 2012 года”. Гэтыя кнігі гатовы ў любы час навучыць, даць параду, дапамагчы, расказаць што-небудзь цікавае.

Галіна ГРУШЭЎСКАЯ,
бібліятэкар Нязбодзіцкай бібліятэкі-цэнтра краязнаўства.

Предыдущая статья

Падарожжа ў краіну Яе Вялікасці Кнігі