banner

Падарожжа ў краіну Яе Вялікасці Кнігі

21 Апреля’12
3044

Нядаўна ў Пацуеўскай сельскай бібліятэцы адбылося свята дзіцячай кнігі. У ім прынялі ўдзел юныя чытачы з Дварчанскага ВПК “Дзіцячы сад–сярэдняя школа”.
Сем цудаў свету стварылі людзі ў даўніну. Але ёсць яшчэ адзін, не менш цікавы. Ён знаёмы кожнаму з нас, але мы настолькі прывыклі да гэтага тварэння чалавецтва, што рэдка задумваемся над яго каштоўнасцю. А цуд гэты заўсёды ляжыць пад рукой. І, як сапраўдны сябар, гатовы ў любы час прыйсці на дапамогу, навучыць, параіць, падбадзёрыць, расказаць што-небудзь вельмі цікавае. Гэты цуд – кніга!
Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях, конкурсах, віктарынах, разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні. Аказалася, што яны ведаюць шмат твораў, ахвотна чытаюць кнігі беларускіх пісьменнікаў Я. Купалы, Я. Коласа, М. Танка.
Напярэдадні свята быў аб’яўлены конкурс малюнкаў сярод вучняў 3-5 класаў на тэму “Творы класікаў беларускай літаратуры вачамі дзяцей”. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі яго сталі Алеся Балашка, Паліна Суліманава, Крысціна Гадлеўская, Ксенія Чарняева, Аляксандр Славецкі, Даша Курбат, Вольга Пічкоўская. Усе яны былі ўзнагароджаны падарункамі, ролю Каралевы Кнігі выконвала Н. Шчэрбань.

Алена ДУБАНОС,
загадчыца філіяла Пацуеўскай сельскай бібліятэкі.

Предыдущая статья

Вандроўка па Гродзеншчыне разам з Уладзімірам Ліпскім
Похожие новости