banner

Вандроўка па Гродзеншчыне разам з Уладзімірам Ліпскім

21 Апреля’12
2798

Нягледзячы на папулярнасць Інтэрнэту сярод падлеткаў, толькі з дапамогай кнігі можна закласці ў душу юнага чытача глыбінныя гуманістычныя пачаткі. Таму я вельмі спадзяюся, што любоў да мастацкага слова, кнігі і чытання сёлета, у Год кнігі, толькі ўзрасце.
Выклікаць цікавасць да чытання мы разам са школьнай бібліятэкай імкнуліся, рыхтуючы мерапрыемства для малодшых школьнікаў, прысвечанае цудоўнай кнізе беларускага пісьменніка Уладзіміра Ліпскага “Вясёлка над Нёманам”. У ёй аўтар апавядае пра Беларусь, знаёміць сваіх чытачоў з усімі раёнамі Гродзеншчыны, расказвае пра скарбы мінуўшчыны, дапамагае зразумець і ацаніць зямны свет.
Пачалі мы песняй на словы Якуба Коласа “Мой родны кут...”. Вядучыя запрасілі ўсіх прысутных ў захапляльнае падарожжа па нашай Гродзеншчыне, дзе бруіцца старажытны Нёман. Дзецям пашчасціла “пабываць” ва ўсіх раёнах. Яны з захапленнем адкрывалі для сябе новыя куточкі сваёй Бацькаўшчыны. Асаблівую ўвагу ўдзялілі нашаму белавежскаму краю – Свіслацкаму раёну.
Засваенню атрыманай інфармацыі садзейнічала віктарына, а мультымедыйная прэзентацыя дала магчымасць больш яскрава паказаць прыгажосць і веліч нашага краю.
Песня І. Співакова “Белая Русь”, якая была праілюстравана фотаздымкамі родных маляўнічых краявідаў, стала заключным акордам свята.

Аксана ЦІТОК,

бібліятэкар Сакольніцкай сельскай бібліятэкі.

Предыдущая статья

Вдоль по объездной