Белавежжа! Зямля продкаў, якія пакінулі нам у спадчыну ўсё самае лепшае. Любая сінявокая радзіма ў зялёнай пушчанскай сукенцы, з пшанічнай касой і рамонкавым вяночкам на галаве. Якія дарагія для нас твае беластволыя бярозавыя гаі і сасновыя бары, твае росныя лугі і залатыя палеткі, як цешыць душу спеў тваіх жаўранкаў, як ласкава ты ўсміхаешся кожнаму, як шчыра сустракаеш гасцей хлебам-соллю на белым ільняным ручніку. Якое шчасце, што ты ёсць у нас такая! І вада ў тваіх крыніцах самая чыстая, і сонца тваё самае гарачае, і людзі твае самыя шчырыя, самыя працавітыя.
У гэтым мы яшчэ раз упэўніліся ў мінулую нядзельку падчас абласнога экалагічнага фестывалю “Гамоняць пушчы беларускія…”. Гэты грандыёзны фэст праходзіць на Свіслаччыне ўжо ў другі раз і, можна сказаць, што ён “прапісаўся” ў нас, таму што дзе яшчэ, як не ў нашым цудоўным белавежскім краі, амаль палову тэрыторыі якога займаюць лясы, ладзіць такія святы?
Нядзелька выдалася ясная, сонейка шчодра дарыла свае промні і свіслачанам, і гасцям, якія з’ехаліся на фестываль з Гродзеншчыны, Брэстчыны, бліжняга замежжа.
І вось свята пачынаецца. Гаспадыня Прырода са сваёй ганаровай світай выходзіць насустрач людзям, і льюцца шчырыя словы прывітання, і гучыць цудоўная музыка, запрашаючы ў цудоўны казачны свет.
Асаблівай урачыстасці дадае духавы аркестр Гродзенскага ўпраўлення МНС. Пляц-канцэрт на плошчы – і пачынаецца святочнае шэсце ў парк. Наперадзе крочыць Гаспадыня Прырода, потым аркестр, за ім – афіцыйныя асобы і ганаровыя госці, следам прадстаўнікі ДПУ НП “Белавежская пушча”, юныя аматары прыроды, творчыя калектывы Гродзеншчыны і Брэстчыны.
У парку, як заўсёды ў такія дні, шматлюдна. Ва ўсіх куточках працуюць фестывальныя пляцоўкі, на стадыёне ўзвышаецца прыгожая імправізаваная сцэна.
Месцы на трыбунах займаюць кіраўніцтва раёна, ганаровыя госці свята – дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В. І. Сцепура і М. М. Бірукова, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама І. А. Жук, начальнік упраўлення культуры аблвыканкама А. Л. Вярсоцкі, генеральны дырэктар ДПУ НП “Белавежская пушча” А. В. Буры, старшыня абласнога камітэта прыродых рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Г. В. Казак, генеральны дырэктар Гродзенскага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання У. Дз. Семянюк, прадстаўнікі дэлегацый Слонімскага, Ваўкавыскага, Пружанскага, Камянецкага раённых выканаўчых камітэтаў. Завіталі на фестываль і госці з Масквы: дачка і ўнук Героя Савецкага Саюза М. П. Масонава – І. М. Кальянава і А. Ф. Паліцын.
Льецца цудоўная мелодыя А. Пахмутавай “Белавежская пушча”, чуецца спеў птушак, і на сцэну падымаецца Гаспадыня Прырода. Яна шчыра вітае ўсіх, хто прыйшоў на свята, і пачынаецца тэатралізаваная кампазіцыя “Запаведны напеў”. На вачах у гледачоў адбываюцца гістарычныя падзеі мінулых гадоў: царскае паляванне, вялікі пажар, які ледзь не знішчыў Белавежскую пушчу, ваеннае ліхалецце.
Да мікрафона запрашаюцца кіраўнік раёна А. М. Таргонскі, першы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама І. А. Жук, генеральны дырэктар ДПУ НП “Белавежская пушча”А. В. Буры.
– Мы рады вітаць усіх на гасціннай свіслацкай зямлі, якая ўжо другі раз становіцца цэнтрам правядзення абласнога экалагічнага фестывалю “Гамоняць пушчы беларускія…”, – звярнуўся з прывітальным словам Алег Мечыслававіч. – Дзе яшчэ, як не ў Белавежскім раёне, а менавіта такую другую назву атрымала Свіслаччына, можна судакрануцца з запаведнай прыродай лясоў і выказаць пушчанскім прасторам сваю любоў і захапленне. Менавіта ў нас размясцілася трэцяя частка вялікага нацыянальнага запаведніка Беларусі і усёй усходняй Еўропы. Наша задача – захаваць і перадаць будучым пакаленням усё тое добрае і каштоўнае, што назапасілі нашы бацькі і дзяды. Каб праз вякі не пераставала гучаць музыка беларускіх пушчаў.
Фестываль аб’яўляецца адкрытым. У неба ўзмывае на паветраных шарах сімвал фестывалю – зубр. Гледачы горача апладзіруюць.
І. А. Жук прывітаў усіх ад імя абласнога выканаўчага камітэта і абласнога Савета дэпутатаў, адзначыў, што такі фестываль – свята надзвычай рэдкае. Падкрэсліў, што за беражлівыя адносіны да пушчы, яна плаціць сваёй шчодрасцю. Менавіта такія фестывалі выхоўваюць у нас любоў да прыроды, яе багаццяў.
– Паважаныя пушчанцы, дарагія госці, – звярнуўся да публікі А. В. Буры. – Гэтае свята праходзіць у самым сэрцы Белавежскага краю. Я вас усіх заклікаю чуць і разумець голас прыроды, жыць у гармоніі з ёю.
Пачынаецца вялікі канцэрт “Дрэва творчасці”. Адзін калектыў змяняе другі, не перастаюць гучаць цудоўныя беларускія мелодыі, іх дапаўняюць іскрамётныя танцы, музыка. Сваімі выступленнямі цешылі гледачоў народны ансамбль Гродзенскай абласной філармоніі “Белыя росы”, яго саліст Аляксей Варанішча, творчыя калектывы Гродзеншчыны і Брэстчыны. Гледачы атрымалі дзве гадзіны сапраўднай асалоды.
На ўтульнай пляцоўцы побач з дзіцячымі атракцыёнамі спявалі, смяяліся, гудзелі, танцавалі і ўвогуле добра бавілі час госці «Вясёлага дворыка». Вы там не былі? Самы час пашкадаваць! Рэжысёр гульнёвай пляцоўкі Аліна Адашчык і яе маладзенькія памочніцы-вядучыя Даша Вярбіцкая і Вераніка Казакевіч на правах гаспадароў шчыра запрашалі ўсіх, хто любіць народны гумар, завітаць хоць на хвілінку. А ўжо як пераступіў мяжу імправізаванага дворыка – абавязкова застанешся, трапіўшы ў палон да творчых і вельмі таленавітых работнікаў культуры. Чатыры гадзіны гульняў без перапынку падарылі гасцям пляцоўкі прыезджыя артысты з Бераставіцы, Ваўкавыска, Зэльвы, Пружанаў, Дзятлава, Слоніма, Гродзенскага раёна, а таксама свіслацкія работнікі культуры, якія падрыхтавалі адразу дзве праграмы – «Грыбная карусель» і «Жаніх для Марфушы». Да вечара на «Вясёлым дворыку» не змаўкаў смех. У самых актыўных гасцей, акрамя выдатнага настрою і прыемных уражанняў, яшчэ і на памяць пра ўдзел у гульнёвых праграмах прызы засталіся.
Хто знайшоў час завітаць на пляцоўку «Экалогія», якая размяшчалася адразу за возерам, быў прыемна ўражаны багаццем і разнастайнасцю прадстаўленых там экспанатаў. Некаторыя з іх можна было не толькі разгледзець, але і… пакаштаваць. Падсілкаваўшыся на выставе кулінарных вырабаў навучальных устаноў Гродзеншчыны, паспытаўшы вітамінныя напоі ад гаспадароў «Зялёнай аптэкі» на выставе-продажы збораў лекавых раслін, а таксама атрымаўшы зарад бадзёрасці і святочнага настрою ад удзельнікаў спектакля «Восень, восень, у госці просім», цяжка было ўтрымацца, каб не прыняць запрашэнне работнікаў бібліятэк паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі «Прырода і фантазія».
Сапраўдным падарункам для натуралістаў усіх узростаў сталі фотагалерэя «Па старонках Чырвонай кнігі Свіслаччыны», інфармацыйная выстава «Дзіўны свет прыроды», а асаблівай папулярнасцю сярод самых маленькіх наведвальнікаў карысталася экспазіцыя гісторыка-краязнаўчага музея з чучаламі жывёл і птушак.
«Ах, якая прыгожосць!» – не маглі стрымаць захаплення гледачы, якія спыняліся каля фотавыстаў Грыгорыя Шыраева «Наш край белавежскі» і Вячаслава Алешкі «Прыроды вечнай хараство».
Знайшлі сваіх прыхільнікаў вышыўка юных выхаванцаў Парэчскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот, драўляныя вырабы, выкананыя рукамі вучняў Парэчскай дзяржаўнай санаторнай школы, маляўнічы стэнд рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Азёры».
Экалагічна чыстая прадукцыя – гонар вытворцаў ГАА «Молочный мир» і ААТ «Ваўкавыскі мясакамбінат». Таму не выпадкова гандлёвыя кропкі гэтых буйных прадпрыемстваў размясціліся паблізу экалагічнай пляцоўкі. А яшчэ – «мядовая» кропка гаспадара прыватнага пчальніка з Ваўкавыска Станіслава Ліцкевіча, які прывез адразу 6 відаў белавежскага мёду, праполіс, кветкавы пылок. Адыходзілі ад гэтых палатак людзі з важкімі пакункамі, таму можна сказаць з упэўненасцю, што кожны гандляр знайшоў на фестывалі свайго пакупніка.
На дарожцы ўздоўж возера прэзентавалі свае творчыя працы мастакі. Сярод іх юныя навучэнцы Свіслацкай школы мастацтваў, выхаванцы Сцяпана Чудакоўскага. Сур’ёзныя працы з біблейскімі матывамі прадставіла самабытная мастачка з в. Пацуі Галіна Васілеўская.
Какой чудный колодец! А столы, а скамейки!» – не удержалась, чтобы не воскликнуть, заглянув на поляну «Контрактовая ярмарка». «Был еще стол, но его уже купили», – видя мой интерес к этим изделиям, пояснил мастер П. А. Мацкевич, представляющий вместе с сыном Александром творения своих рук, и дополнил: «Много людей подходят, интересуются. Все невозможно было привезти. Мы под заказ делаем беседки, двери, рамы и другую продукцию из дерева».
Да, действительно, фестиваль – это хорошая возможность прорекламировать свой товар, свою деятельность. Чем и воспользовались Свислочская фабрика лозовой мебели, быткомбинат. Кстати, у последнего пользовались спросом деревянные стульчики, корыта, одеяла, постельное белье. Предприниматель из Свислочи А. Потоцкий предлагал свои услуги по изготовлению мягкой мебели. Активно рекламировали свою продукцию ЧПСУП «Россьстройсервис» и ЧТПУП «РоссьМебель». Кстати, в этот же день были заключены два договора на изготовление мебели, и представители предприятия сразу же выехали к заказчику на дом для снятия размеров. Сотни человек получили приглашение посетить фирменный мебельный магазин, расположенный в Волковыске по улице Зенитчиков, 50, где, кроме разнообразной мебели, на выбор покупателей плитка облицовочная для фундамента и тротуарная, множество видов железобетонных изделий.
Запамінальным і відовішчным стала традыцыйнае спаборніцтва лесарубаў. Дванаццаць прадстаўнікоў ад ДУ “Ваўкавыскі лясгас”, Свіслацкага філіяла дзяржаўнага прадпрыемства “Гроднааблпаліва”, Свіслацкага РУП ЖКГ і ДПУ НП “Белавежская пушча” прадэманстравалі сваё прафесійнае майстэрства. Восем разнастайных конкурсаў былі прызначаны для таго, каб працаўнікі лесу максімальна поўна выявілі ўласныя магчымасці. Пачыналася ўсё з мантажу новага ланцуга для бензапілы, адлік вёўся літаральна на секунды. Многім з нас прыходзілася мець справу з бензапілою, але хуткасць, з якой упраўляліся канкурсанты, проста заварожвала. Наступныя конкурсы па разнастайнай раскрыжоўцы бярвення патрабавалі цвёрдай рукі і дакладнага вока. Цікава, што бярвенні наўмысна былі пакладзены на рознай вышыні і пад рознымі вугламі, так, каб “стварыць” паболей цяжкасцей лесарубам. Строгія, але справядлівыя суддзі карпатліва праводзілі неабходныя замеры. Тут таксама вызначыліся свае лідары. Трэба сказаць, што некаторыя прафесіяналы перамагалі ў некалькіх намінацыях. Самым відовішчным для многіх стаў конкурс, у якім мужчыны павінны былі перарубаць сякерай даволі таўставатыя бярвенцы. І тут удалося лесарубам здзівіць гледачоў і балельшчыкаў. Адусюль чуліся вясёлыя падбадзёрванні, трапныя парады і каментарыі.
Майстар-клас ад лесарубаў з Росі стаў добрым фінальным акордам усяму спаборніцтву. Вызначыліся і прызёры. Ганаровыя першыя месцы занялі – І. Э. Глякоўскі, В. М. Ярмоліч, В. Л. Крупа. Яны атрымалі адпаведную салідную грашовую ўзнагароду.
Шырока размясціліся ў парку “Пушчанскія падворкі”. Гэтым разам яны не былі параскіданы па ўсёй тэрыторыі, а аб’ядналіся ў вялікія два. У адным згуртаваліся Поразаўскі пасялковы, Ханявіцкі і Навадворскі сельскія Саветы, у другім – Свіслацкі, Вердаміцкі, Нязбодзіцкі і Дабравольскі. Чаго там толькі не было! Дасціпныя работнікі культуры падрыхтавалі змястоўныя канцэртныя праграмы, народныя самабытныя майстры прапанавалі свае вырабы. Турак Лідзія Паўлаўна, напрыклад, прывезла на свята свае цуда-грыбочкі, вывязаныя шыдэлкам. Сталы ламаліся ад смакоццяў (свой кулінарны талент прадэманстравалі работнікі Дамоў культуры і клубаў), з бабуліных куфэркаў былі падаставаны тканыя дываны, вышываныя ручнікі і сурвэткі.
Сапраўднымі гаспадарамі на сваіх падворках быліі старшыні пасялковага і сельвыканкамаў, асабліва вызначыліся А. А. Мілько, Я. Д. Скрыпій, У. В. Здановіч. Яны шчыра запрашалі да сябе гасцей, частавалі прысмакамі, прымалі актыўны ўдзел у забаўляльных праграмах, дапамагалі ствараць добры настрой і весялосць.
Приглашаем в сказку» — под таким названием по соседству с оздоровительной расположилась детская площадка. Не передать словами, какую красоту собственными руками сотворили коллективы школ, детских садов и внешкольных учреждений. Посетив ее, можно было отдохнуть разнопланово: посмотреть выставки, приобрести памятные сувениры, изучить правила поведения в лесу и даже полакомиться вкусной выпечкой.
Нельзя было пройти равнодушно мимо выставки декоративных панно из лесных растений «Лесная фантазия», выставки-конкурсы, выставки декоративно-прикладного творчества «Лес глазами детей». Излюбленным местом для фотографов-любителей стала площадка СШ № 3 г. Свислочь с зубрами. Многие посетители детской площадки обратили внимание на инсценировку сказки про лес и выступление агитбригад «Берегите лес!». Самым активным и задорным ребятам пришлись по душе концерт «Музыкальная минутка», подготовленный учениками школ, и танцевальный конкурс «Лесная дискотека». На благотворительную акцию ребят и родителей пригласили волонтеры Красного Креста.
К радости детей праздник не ограничился площадкой «Приглашаем в сказку». Постарались организаторы мероприятия: малыши смогли порезвиться на детских аттракционах, сходить в зоопарк, поиграть в беспроигрышную лотерею, прокатиться на тележке, приобрести красочный воздушный шарик, отведать сладкую вату и излюбленный поп-корн. Вопрос о том, понравился ли детям праздник, был не уместен, о настроении и впечатлениях детей говорили довольные лица и счастливые глаза.
Весела было на “Рыбацкай” пляцоўцы. Галоўная рыбачка нашага горада і, відаць, усяго раёна Ала Мацвееўна Кушалевіч варыла духмяную юшку, частавала гасцей смажанай рыбай, якую сама налавіла. Практычна ўсіх прысутных захапіў нестандартны конкурс: гледачы мелі магчымасць палавіць рыбку голымі рукамі, за што атрымоўвалі ўзнагароду. І стары і малы, мужчыны і жанчыны з задавальненнем, смеючыся, прымалі ўдзел. За сімвалічную плату кожны жадаючы атрымоўваў порцыю гарачай юшкі, мог з пэўным камфортам размясціцца, пад’есці, пагаманіць са знаёмымі землякамі. Акрамя таго можна было нарабіць цікавых фотаздымкаў, даведацца шмат карыснай инфармацыі.
Наступны пачастунак чакаў гасцей на “Паляўнічай” пляцоўцы. Тут на агні гатавалася вельмі сытная шурпа з дзічыны. Праўда, дзеля ўласнай кулінарнай эрудыцыі я навёў даведкі. Аказалася, што шурпа – традыцыйная ўсходняя страва, для якой існуе шмат разнастайных рэцэптаў. А ў беларусаў, упэўнены, была свая назва, для такой смакаты. Кухарылі ва ўсю тут трое мужчын: І. І. Кушнір, І. Ф. Лакатун, А. В. Кавальчук. Для мяне таксама цікавай стала спроба разгадаць сляды звяроў, што жывуць у пушчы. Гаспадары запрашалі ўсіх жадаючых прыняць удзел у віктарынах.
На празднике активно работала оздоровительная площадка, организатором которой стал отдел физической культуры, спорта и туризма райисполкома. Показательное выступление по волейболу воспитанников Свислочской СДЮШОР, впрочем, как и открытый турнир по вольной борьбе, привлекли немалое число зрителей и болельщиков. Хорошим дополнением к программе стала спортивно-оздоровительная спартакиада среди организаций. В гиревом спорте, армрестлинге и перетягивании каната сильнее всех оказались работники ДП «Свислочское ПМС», которые заняли первое место. Вторыми в состязаниях стали коммунальники, а третью позицию заняли работники филиала «Белоруснефть — Свислочь ГАЗ».
Кроме этого на протяжении работы оздоровительной площадки для участников и гостей фестиваля действовала детская оздоровительная поляна, на которой ребята могли поиграть в дартс, шашки, шахматы, домино и мини-боулинг. Самые активные посетители покидали площадку с поощрительными призами.
Бялявая, чарнявая, а трэця рыжа кучаравая…» и все те, у кого остались силы после шумного и веселого праздника в городском парке, собрались вечером на площади, чтобы услышать живой звук эстрадно-симфонического оркестра Гродненской областной филармонии (художественный руководитель Б. Мягков). В исполнении солистов оркестра А. Авдейчик, О. Пухова, Е. Силюк, Г. Лавыша, Н. Ивановой и М. Савашевича звучали песни разных лет на русском и белорусском языках. Теплый доверительный диалог удалось наладить со зрителями ведущему концертной программы В. Соколовскому. Отпускали артистов со сцены неохотно, сопровождая дружными, искренними, характерными для свислочан аплодисментами.
Ну а тех, кому за… вершать праздник совсем не хотелось, ждала суперсовременная дискотека. Ее подготовил ди-джей с загадочным именем Eli Crust.
С последними нотами молодежных хитов ушел в историю экологический фестиваль. Он оправдал все наши ожидания и получился действительно ярким и запоминающимся. О том, чем он стал для каждого из нас, еще не один год будут «гаманіць пушчы беларускія...».