banner

Капілка добрых спраў папаўняецца

12 Августа’11
1720

Да правядзення традыцыйнай дабрачыннай акцыі «Сабярэм дзяцей у школу» далучыліся 3 установы адукацыі, 6 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, 4 прадпрыемствы і арганізацыі, раённая арганізацыя РГА «Белая Русь», фермерская гаспадарка і індывідуальныя прадпрымальнікі. Як нам паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, па стану на 27 ліпеня аказана матэрыяльная дапамога на суму 7 млн 540 тысяч рублёў 33 мнагадзетным і малазабяспечаным сем'ям, у якіх выхоўваецца 78 дзяцей. Да пачатку навучальнага года матэрыяльную дапамогу плануецца аказаць 29 сем'ям, якія выхоўваюць 48 дзяцей. Гэта сума складзе 7 млн 330 тысяч рублёў.

Алена КЕДЗІК.

Предыдущая статья

На планерке у председателя райисполкома