У пятніцу ў раёне распачаліся мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Прадстаўнікі ўлады і грамадскасці ў складзе галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама І. І. Варанца, раённага ваеннага камісара В. У. Салдатава, старшыні раённай арганізацыі «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» П. У. Сняжыцкага, а таксама работнікаў аддзела па справах моладзі райвыканкама, цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, лідараў грамадскіх аб'яднанняў наведалі магілы воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія загінулі ў «гарачых кропках» у час выканання інтэрнацыянальнага абавязку. На кожную магілу загінуўшых і тых, хто пахаваны ў мірныя дні, ляглі вянкі, а побач былі запалены лампадкі.
У гэты ж дзень яны наведалі маці загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў, падзякавалі за сыноў, пажадалі моцнага здароўя і ўручылі ім матэрыяльную дапамогу ад раённага выканаўчага камітэта і ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
Алена КЕДЗІК.
На снимках: хвіліна маўчання; быў такі малады — 29 гадоў...