banner

Народны каляндар

10 Марта’08
2978
      11 сакавіка. Імяніны: пр. Парфірыя, Севасцьяна; к. Канстанты, Бенядыкта.
      12 сакавіка. Рыгор. Пра гэты веснавы прысвятак вядома прыказка: “На святога Рыгора ідуць рэкі ў мора”. Імяніны: пр. Пракопа, Ціта; к. Алоіза, Бярнарда, Максіміляна.
      13 сакавіка. Васіль Капальнік. Са стрэх капае. Крывы чацвер. Валосся. Культ жывёлы. У гэты дзень забаранялася прасці. Імяніны: пр. Марыны, Мікалая, Несцера; к. Бажэны, Хрысціны.
      14 сакавіка. Аўдоцця Вясноўка. Гуканне вясны. “На Аўдокі голы бокі”. (1.03 – Новы год у мінулым). Гаварылі, што Аўдоцця трымае ў руцэ лета. Прыкмячалі надвор’е — ці нап’ецца певень або вол з-пад страхі. Лічыўся нешчаслівым днём, таму “не пралі, не снавалі” і не выконвалі іншыя работы. Імяніны: пр. Антаніны, Еўдакіі, Антона, Несцера; к. Мацільды, Лазара, Лявона.
      15 сакавіка. Хвядот. “На Хвядота занос — усё сена знясе”. Як на Фядота мяце і ўтвараюцца снегавыя заносы — доўга травы не будзе. Імяніны: пр. Агафона, Арсенія, Багдана; к. Клеменса, Людвіка.
      16 сакавіка. Зборніца, Ізбор. Селянін пачынае збірацца ў поле. “На святы Ізбор — бяжыць вада з гор”. Нядзеля Пальмова.
Імяніны: пр. Кляонікі, Заіла, Зіновія; к. Ізабелы, Гіляра, Рэната.
      17 сакавіка. Герасім Гракоўнік. Дзень прылёту гракоў. “Герасім гракоў прыгнаў”. Існуе прыкмета: гракі сядзяць ужо ў гнёздах — на дружную вясну, калі лётаюць бязмэтна або і зусім іх не відаць у аселіцы — вясна будзе павольная, часцей — позняя.
Імяніны: пр. Ульяны, Васіля, Вячаслава, Данілы, Паўла, Рыгора, Якава; к. Збігнева, Патрыка, Яна.

Предыдущая статья

Пощадите нервы... детские