banner
Чароўная гліна
16:18 10 Января’19
138

Ці часта вы чуеце, калі на роднай мове размаўляюць дзеці? Думаю, што не. Аднак не так даўно я пераканалася ў зваротным, калі зайшла ў дзіцячы пакой, дзе ўсе адразу наперабой пачалі вітацца…па-беларуску.

І не дзіўна, бо патрапіла я ў беларускамоўную групу дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г. Свіслачы. А выхаванцы тут – ад малога да вялікага, некаму з іх толькі па 3 гады, іншым ужо ёсць і 5. Аднак разумеюць беларускую мову і гавораць на ёй усе дзеці.


Упэўнена, што мэтанакіраваная праца выхавальнікаў спрыяе добрым вынікам абранага накірунка ў педагагічнай дзейнасці. Сістэматычна выхаванцы групы ўдзельнічаюць у розных конкурсах і праектах, аднак галоўнае месца сярод іх займаюць беларускамоўныя. Такі кароткатэрміновы праект пад назвай “Чароўная гліна” быў рэалізаваны зусім нядаўна ва ўстанове адукацыі. Кіраўніком і арганізатарам выступіла выхавальнік гэтай рознаўзроставай групы Таццяна Макарская.

У ходзе рэалізацыі даследча-творчага праекта выхаванцы звярнуліся да гісторыі беларускага народа, звычаяў, традыцый і промыслаў. Менавіта праз гістарычныя звесткі і практычную дзейнасць Таццяна Мікалаеўна вырашыла пашырыць кругагляд дашкольнікаў, прывіць любоў і цікавасць да беларускай глінянай цацкі.


На працягу месяца дзеці з выхавальнікам актыўна займаліся даследаваннем тэмы праекта: праводзілі гутаркі, эксперыменты з глінай, назіранні, дыдактычныя гульні, практычныя і тэарэтычныя заняткі. Таксама выхаванцы наведалі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры з мэтай паглыблення ведаў па вывучаемай тэме.


Актыўны ўдзел у рэалізацыі праекта прымалі бацькі дашкольнікаў. Для іх былі распрацаваны індывідуальныя кансультацыі. Шмат творчых заданняў яны выконвалі разам з дзецьмі дома і ва ўстанове адукацыі.

Вынікам усёй дзейнасці стала выстаўка сумеснай творчасці выхаванцаў і іх бацькоў “Чароўная гліна”, якую ўдзельнікі прэзентавалі на агульным заключным мерапрыемстве.

Безумоўна, дадзеная праца паспрыяла ўсебаковаму развіццю асобы дзіцяці, стала багатым вопытам пры вывучэнні і ўжыванні ў паўсядзённым жыцці беларускай мовы.

Сняжана ЖУРНЕВІЧ.

Фота аўтара.

Предыдущая статья

Тема недели: Вручение премии Президента Беларуси "За духовное возрождение" и специальных премий
Комментарии 0

Ваше имя

Комментарии