А ў першай палове XIX стагоддзя, калі Свіслацкі кірмаш набыў міжнародны статус, сюды з’язджаліся гандляваць купцы з розных краін свету: Расіі, Украіны, Аўстрыі, Прусіі, Францыі, Даніі, Турцыі, Польшчы. Усяго збіралася да трох-чатырох тысяч чалавек. Заснаваў кірмаш уладальнік Свіслачы Вінцэнт Тышкевіч, які атрымаў прывілей Станіслава Аўгуста ад 16 студзеня 1783 года. Першы кірмаш працаваў 15 жніўня 1792 года, а потым праводзіўся штогод: спачатку два тыдні, затым месяц – з 25 жніўня па 25 верасня.
Упершыню мы аб’ядналі кірмаш з Дажынкамі. Не выпадкова. Гэта ўборачная кампанія для аграрыяў раёна была больш удалай, чым леташняя. Супрацьпаставіўшы прыродным катаклізмам вялікую працавітасць, вопыт, самаадданасць і веру ў лепшы зыход, яны ўсё ж здолелі дамагчыся нядрэнных вынікаў у вытворчасці. Таму і славім іх сёння разам са жнівеньскай цеплынёй і ласкавым сонейкам – шчыра, шчодра і з павагай.
Свята “Свіслацкі кірмаш” пачалося з тэатралізаванага пралога “На бале ў Тышкевіча”. На невялікі адрэзак часу ўдзельнікі мерапрыемства апынуліся ў далёкім мінулым, пранікліся той цудойнай атмасферай. А дапамаглі гэта здзейсніць галоўныя героі – граф Вінцэнт Тышкевіч з жонкай Тэрэзай Панятоўскай і іх госці, прыбыўшыя на баль. Дзякуючы сцэнічнаму майстэрству ўдзельнікаў прадстаўлення, настрой Успенскага кірмашу перадаўся і гледачам.
Адкрыў рэгіянальнае свята старшыня раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Анішчык.
Ад імя райвыканкама Уладзімір Сяргеевіч шчыра павітаў прысутных і павіншаваў з нагоды такога значнага для нашага раёна мерапрыемства.
– Правядзенне кірмашоў у Свіслачы мае гісторыю ў два стагоддзі. Першы з іх быў праведзены 15 жніўня 1792 года, – зазначыў старшыня райвыканкама. – Традыцыя правядзення кірмашоў аднавілася ў рамках рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Супрацоўніцтва і культурны дыялог гарадоў Укмерге і Свіслачы» шэсць гадоў таму. Менавіта тады з удзелам нашых літоўскіх партнёраў кірмаш атрымаў новае жыццё. Сёння ў пяты раз ён сабраў людзей, шчыра адданых справе захавання і развіцця культурнай спадчыны нашага раёна.
Выступаючы таксама акцэнтаваў увагу на тым, што сёлетні кірмаш супаў з адной значнай падзеяй – завяршэннем жніва ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна. Таму на сённяшнім свяце мы з гонарам падвядзём вынікі работы хлебаробаў, аддзячым іх за нялёгкую працу, за адданасць роднай зямлі, сваёй прафесіі, за важкі ўклад у развіццё важнай для эканомікі раёна галіны.
Цырымонія ўзнагароджання герояў жніва пачалася з уручэння каравая, прыгатаванага з мукі новага ўраджаю. З новым хлебам павіншаваў усіх прысутных і азнаёміў з вынікамі ўборачнай кампаніі першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Андрэй Грыцкевіч:
– Уборачная кампанія ва ўсіх гаспадарках прайшла на высокім арганізацыйна-тэхнічным узроўні. Дзякуючы стараннасці хлебаробаў страты былі зведзены да мінімуму. Валавы збор зерня дасягнуў 44,7 тысячы тон, што на 21,1 тысячы тон больш, чым у мінулым годзе. Поўнасцю будзе выкананы і дзяржзаказ па продажу зерня. Найбольшы валавы збор зерня забяспечылі ААТ «Ханявічы» (8,5 тысячы тон), філіял «Нязбодзічы» (6,7 тысячы тон), УСП «Новы Двор-Агра» (6,1 тысячы тон). А ў такіх гаспадарках, як СУП «Ханчыцы-Нёман», ААТ «Акр-Агра», КСУП «Стракелі» атрымана самая высокая ўраджайнасць зерневых і зернебабовых культур. Масланасення рапсу намалацілі 3,5 тысячы тон (больш чым у два разы да ўзроўню 2018 года). Найбольшы тэмп росту валавага збору рапсу ў параўнанні з мінулым годам дасягнулі ў СУП «Ханчыцы-Нёман» (у 7,4 разы), філіяле «Нязбодзічы» (у 2,8 разы), УСП «Новы Двор-Агра» (у 2,6 разы). Вышэй за сярэдні паказчык па раёне атрымана ўраджайнасць рапсу ў СУП «Ханчыцы-Нёман» і ААТ «Акр-Агра» (32,9 і 31,5 цэнтнера з гектара адпаведна).
Андрэй Сяргеевіч падзякаваў усім удзельнікам жніва. Сярод іх механізатары і вадзіцелі, працаўнікі прамысловых прадпрыемстваў і абслугоўваючых арганізацый, работнікі Свіслацкай сельгастэхнікі, прадпрыемства меліяратыўных сістэм, а таксама прадстаўнікі гандлю, устаноў аховы здароўя, адукацыі і культуры.
Віншаванні з нагоды завяршэння жніва гучалі ў гэты святочны дзень і ад старшыні раённага Савета дэпутатаў Віктара Суботкі, галоўнага спецыяліста Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў галін прамысловасці «Белпрафмаш» Надзеі Сцяпуры, старшыні райкама Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Анатолія Клімчука і першага сакратара раённага камітэта ГА БРСМ Марыны Рудомінай.
На сцэну галоўнай пляцоўкі гарадскога парку запрашаліся лепшыя з лепшых. Пад бурныя апладысменты гледачоў перадавікі ўборачнай кампаніі прымалі заслужаныя ўзнагароды за самаадданую працу.
Пераможцамі на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур сярод экіпажаў камбайнаў прызнаны Андрэй Равінскі і Анатоль Столік. Гэты экіпаж з СУП «Ханчыцы-Нёман» заняў 1-е месца ў раённым спаборніцтве. На 2-м месцы Генадзій Ізмайлаў і Сяргей Лях (ААТ «Акр-Агра»), на 3-м – Андрэй Ламан і Аляксей Ламан (ААТ «Ханявічы»).
Сярод вадзіцелей на першым і другім месцах працаўнікі філіяла «Нязбодзічы» Валянцін Пічкоўскі і Аляксандр Басалай, на трэцім – Васіль Зіновік з ААТ «Ханявічы».
У спаборніцтве сярод маладзёжных экіпажаў усе тры месцы занялі камбайнеры з ААТ «Ханявічы». Андрэй Янкоўскі і Уладзімір Канюк размясціліся на першай прыступцы п’едэстала, Сяргей Янушка і Дзяніс Канюк – на другой, Станіслаў Хромаў і Аляксандр Данілік – на трэцяй.
У спаборніцтве ўзялі ўдзел і звення (брыгады) аператараў на сушцы збожжа, масланасення рапсу. Першае месца ў аператараў СУП «Ханчыцы-Нёман» Віктара Антончыка, Мікалая Шэлеста, Віктара Федарчука і Юрыя Несцера. На другім месцы аператары ААТ «Акр-Агра» Валерый Сцепанюк, Аляксандр Вайцяхоўскі і Сяргей Курзякоў. Трэцяе месца занялі Сяргей Пічкоўскі, Мар’ян Фядук, Аляксандр Лобач і Алег Амельчанка (філіял «Нязбодзічы»). Дыпломамі і грашовымі прэміямі ўзнагароджаны таксама галоўны аграном Дзмітрый Дзешка і галоўны інжынер Віталій Садоўскі СУП «Ханчыцы-Нёман».
За высокія вытворчыя паказчыкі на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых, алейных культур Гродзенскі абласны камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў АПК узнагародзіў Ганаровай граматай брыгадзіра вытворчай брыгады ў раслінаводстве СУП «Ханчыцы-Нёман» Алу Седзінеўскую, Падзякай – экіпаж камбайна УСП «Новы Двор-Агра» Валерыя Лобача і Станіслава Лобача, дыпломамі – экіпаж камбайна ААТ «Акр-Агра» Дзмітрыя Цыбульскага і Паўла Крэўчыка. Дыпломамі абласнога камітэта прафсаюза на нарыхтоўцы травяных кармоў першага ўкосу траў узнагароджаны трактарысты-машыністы Аляксандр Крысеня – на касьбе шматгадовых траў, сенакосаў (ААТ «Ханявічы»), Міхаіл Пармонік – на драбненні сянажнай, сіласнай масы (УСП «Новы Двор-Агра»).
Гродзенская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў галін прамысловасці «Белпрафмаш» уручыла тры ўзнагароды. Падзякі і каштоўныя падарункі атрымалі экіпаж камбайна філіяла «Нязбодзічы» Іван Грыгалец і Алег Ламаносаў і вадзіцель ААТ «Акр-Агра» Валерый Мацкевіч.
Свіслацкі раённы Савет дэпутатаў падзякамі адзначыў асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці раёна кіраўнікоў сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак Барыса Лінкевіча, Анатолія Ляха і Аляксандра Паца.
Не засталіся ў баку ад такой важнай падзеі і грамадскія аб’яднанні. Ад РГА «Белая Русь» узнагароды атрымалі старшы камбайнер УСП «Саўгас «Поразаўскі» Іван Тупіца і галоўны энергетык УСП «Саўгас «Вердамічы» Іван Гайдук, ад раённай арганізацыі Беларускага фонда міру – вадзіцель СУП «Ханчыцы-Нёман» Аляксандр Чурак.
Раённы камітэт галіновага прафсаюза ўзнагародзіў загадчыка зернесклада «Ражкі» Жанну Барэль і экіпаж камбайна ў складзе Уладзіміра Шышова і Віктара Яроцкага (ААТ «Акр-Агра»), вадзіцеля Аляксандра Канюка (ААТ «Ханявічы»), загадчыка ўчастка Святлану Макарэвіч (УСП «Саўгас «Велікасельскі»), палявода-раздатчыцу абедаў Вольгу Нехайчук (філіял «Нязбодзічы»), вядучага агранома Віталія Паплаўскага (УСП «Новы Двор-Агра»).
За садзейнічанне ў развіцці студатрадаўскага руху падзякамі РК ГА БРСМ узнагароджаны кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый: ААТ «Ханявічы», УСП «Саўгас «Велікасельскі», УСП «Саўгас «Вердамічы», УСП «Саўгас «Поразаўскі», УСП «Новы Двор-Агра», СУП «Ханчыцы-Нёман», КВУП «Свіслацкая сельгастэхніка». Падзякамі грамадскага аб’яднання таксама адзначана праца экіпажа камбайна ў складзе Аляксандра Пічкоўскага і Максіма Сыраежкі (КСУП «Стракелі»). У ліку ўзнагароджаных грамадскім аб’яднаннем і настаўнік Дабравольскага ДС СШ Уладзімір Міхальчык.
Не забылі на свяце і пра тых, хто прыйшоў на дапамогу некаторым гаспадаркам у такі адказны час. Кіраўнікі ААТ «Акр-Агра», УСП «Саўгас «Велікасельскі», УСП «Саўгас «Вердамічы», УСП «Саўгас «Поразаўскі» аддзячылі памочнікаў каштоўнымі падарункамі.
Святочную праграму кірмашу прадоўжылі выступленні самадзейных калектываў «Уладары» і «Цвецень» з Ваўкавыска і «Славяначка» са Слоніма, якія падарылі гледачам масу станоўчых эмоцый. Яны ў сваю чаргу дзякавалі артыстаў доўга незмаўкаючымі апладысментамі.
Падчас свята кожны жадаючы мог наведаць «Свецкі салон графа Тышкевіча», працавала ў парку і карчма «Дажыначная». Гаспадары падворкаў – сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна – падрыхтавалі яркія прэзентацыі кожнага з іх. Пачэснае месца на іх займалі снапы і караваі з мукі новага ўраджаю.
Здзівіла сваёй відовішчнасцю конкурсная праграма «Вальс кветак». Арганізацыі раёна, прыняўшыя ўдзел у ёй, усебакова раскрылі свае творчыя здольнасці. Пятнаццаць канкурсантаў спаборнічалі ў намінацыях «Лепшая прэзентацыя», «Самая яркая кветка», «Арыгінальнасць касцюма», «Самая арыгінальная кветка» і «Міс сімпатый гледачоў».
Напярэдадні свята «Свіслацкі кірмаш» быў аб’яўлены цэлы шэраг конкурсаў як для сельскагаспадарчых арганізацый, так і для ўсіх жадаючых.
Удзельнікі і пераможцы атрымалі свае ўзнагароды на галоўнай сцэне свята з рук старшыні райвыканкама Уладзіміра Анішчыка.
Большое разнообразие сувенирной продукции было представлено на торговых площадках белорусских производителей и ремесленников, которые приехали на праздник не только с разных уголков нашей области, но и республики. Отсюда, вот уж никак невозможно было уйти домой без памятного сувенира. Ведь глаза просто разбегались! Начиная от текстильных, деревянных изделий, изделий из камня и стекла, заканчивая милыми мягкими игрушками и именными кружками. А тот, кто мог затратить немного времени и проявить терпение, имел возможность вернуться с праздника со своим портретом, нарисованным художником.
Тамара Шавель, г. Витебск:
– Очень нравится у вас в городе, на празднике. Погода очень теплая, замечательная. Прекрасная природа и место, где проходит праздник. Были у вас в прошлом году на Дне города, тогда все очень понравилось. И в этот раз хотелось бы отметить хорошую организацию и комфортные условия, созданные для нас. Сегодня мы представили сувениры ручной работы. Например, деревянные шкатулки, сделанные в технике «де купаж», камни, расписанные под мрамор – все создано в нашей Витебской мастерской ремесленников. Стараемся и людей порадовать и себя показать.
Для маленьких гостей праздника работали детские аттракционы, на которых, к слову, не стихал детский смех и искреннее веселье. Каждый желающий мог подкрепиться ароматным шашлыком, попкорном, сладкой ватой, мороженым и прохладительным квасом. На протяжении всего праздничного дня работали торговые площадки: "Гродненское облпотребобщество", "Евроопт", филиал "Волковысский хлебозавод" ОАО "Гроднохлебпром", Свислочский филиал Гродненского облпотребобщества.
– Я приехал из г. Гродно. Вообще в вашем городе уже не впервые. Очень нравится ваш город. В свое время организовывал здесь у вас выставку своих изделий, украшений из камня ручной работы. До этого уже был на таких ваших праздниках как: «Праздник леса», областном книжном фестивале «Кніга і час», «Свіслацкі карімаш”, – все они очень понравились.
Ярко, красочно и разнообразно были представлены выставки цветочных панно и композиций. Фантазия создателей просто не знала границ! Каждая из них по праву играла роль эксклюзивной цветочной фотозоны. На празднике можно было нарисовать рисунок вместе с детьми в различной технике исполнения, сфотографироваться с историческими персонажами, пострелять в тире. В общем, развлечения были представлены на любой возраст и вкус!
Прыз за «Лепшы каравай-2019» атрымала ААТ «Акр-Агра». Узнагарода за «Лепшы сноп-2019» накіравалася ў філіал «Нязбодзічы» ААТ «Ваўкавыскі мясакамбінат». Ну а «Лепшым дажыначным падворкам» стаў падворак, прадстаўлены СУП «Ханчыцы-Нёман».
Конкурс «Цветочная феерия» проводился в двух номинациях. Лучшим цветочным панно стало творение Свислочского районного социально-педагогического центра, а лучшую цветочную композицию, по мнению жюри представил Хоневичский сельский филиал-клуб.
Конкурс «Кветкавая феерыя» праводзіўся ў дзвюх намінацыях. Лепшым кветкавым пано стала тварэнне Свіслацкага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра, а лепшую кветкавую кампазіцыю, на думку журы, прадставіў Ханявіцкі сельскі філіял-клуб.
Таксама заахвочвальнымі прызамі журы адзначыла жыхарку аг. Вердамічы Алену Лічык, Свіслацкі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, гімназію № 1 імя К. Каліноўскага, СШ № 2 імя М. П. Масонава, Велікасельскі сельскі філіял-клуб і Свіслацкую раённую бібліятэку.
Нялёгка прыйшлося журы, размяркоўваючы месцы ў конкурсе касцюмаў «Вальс кветак». У выніку трэцяе месца дасталася «Кветкавай палянцы з Корнадзі» ад навучэнцаў Корнадзьскага ДС БШ. На другім – вучаніца 2 класа Ханявіцкага ДС СШ Таццяна Крук. А галоўны прыз дастаўся выхавальніку дашкольнага цэнтру развіцця дзіцяці г. Свіслачы Ірыне Палтарак.
Шмат удзельнікаў сабраў фотаконкурс «Квітнеючы дворык». Журы было даволі цяжка вызначыць пераможцаў. У выніку «Лепшым школьным дваром» стаў двор Дварчанскага ДС БШ. «Лепшую кветкавую кампазіцыю» прадставіла на конкурс жыхарка аг. Ціхаволі Людміла Філіновіч. Яшчэ адзін прыз, за «Лепшы ўтульны падворак», таксама адправіўся ў Ціхаволю да Святланы Сухоцкай. Ну а абсалютнай пераможцай фотаконкурса «Квітнеючы дворык» стала Наталля Краснадэмская з аг. Вердамічы.
Адразу пасля цырымоніі ўзнагароджання гледачоў чакала яркае выступленне акцёра Сяргея Куная. На сцэне распачалося штосьці неверагоднае, такіх зорак эстрады, якіх змог прадставіць вучань народнага артыста РСФСР Генадзія Хазанава, Свіслач яшчэ ніколі не бачыла. Горача любімая Ала Пугачова, непаўторны Філіп Кіркораў і энергічная Верка Сярдзючка. Адчуваць артыста, перадаць яго настрой, эмоцыі – галоўнае для парадыста. І свіслацкія гледачы паверылі.
А колькі весялосці прынесла выступленне гродзенскага тэатра гумару «Кан-Кан». Гледачы з захапленнем назіралі за адбываючымся на сцэне, а некаторым нават пашчасціла паўдзельнічаць у адной з мініяцюр тэатра.
– Мы пришли на праздник с хорошим настроением. Очень нам понравился цветочный конкурс. Костюмы все очень оригинальные, яркие и красивые. Для себя отметили девочку-розочку. Вообще здесь очень интересно. Детям все нравится. Посмотрели организованные цветочные выставки и композиции. На память купили сувениры. Эмоции самые положительные.
Эстафету ад гумарыстаў падхапілі зоркі эстрады Уладзімір Ухцінскі, Іван Буслай, Вольга Змуршчык і група «Лас Вегас». На стадыёне быў поўны аншлаг. На сцэне – любімыя хіты ў бліскучым выкананні артыстаў. А ў сэрцах гледачоў – захапленне і бура эмоцый. Усё гэта яны панеслі з сабой у гэты па-сапраўднаму святочны дзень.
А самых стойкіх запрасіла святочная дыскатэка з удзелам лепшых ды-джэяў Гродна і Мінска.Вольга БУБЕНЧЫК, Людміла БАЛЫШ, Ігар БАЯРКІН, Таццяна КАВАЛЬЧУК
Фота і відэа Галіны КАРПАВАЙ, Людмілы БАЛЫШ, Таццяны КАВАЛЬЧУК, Ігара БАЯРКІНА