banner
Шлях Музыканта і Чалавека
09:30 03 Октября’19
173

Свіслаччына падаравала свету шмат выбітных людзей: рэвалюцыянераў і дзяржаўных дзеячаў, спартсменаў і навукоўцаў, урачоў і настаўнікаў. Асобна ў гэтым шэрагу стаяць людзі творчых прафесій: мастакі, літаратары, музыканты. Адным з такіх сапраўдных самародкаў з’яўляецца наш зямляк, ураджэнец Поразава кампазітар Яўген Паплаўскі.

Яўген Паплаўскі – адзін з самых яскравых і самабытных сучасных беларускіх кампазітараў, чые імя шырока вядома, як у нашай краіне, так і за яе межамі. Яго сімфанічныя, харавыя, камерна-інструментальныя і вакальныя творы гучалі на міжнародных фестывалях сучаснай музыкі ў Нідэрландах, Італіі, Іспаніі, Чэхіі, Польшчы, Аргенціне, Бразіліі, Расіі, ЗША.

На мінулым тыдні ў актавай зале Свіслацкай дзіцячай школы мастацтваў адбылася творчая сустрэча з кампазітарам, даследчыкам гісторыі музычнага жыцця на беларускіх і польскіх землях у былыя стагоддзі, выдаўцом архіўнай музыкі, арганізатарам музычных фестываляў Яўгенам Паплаўскім.

 З прывітальным словам да шаноўнага госця і ўсіх прысутных звярнулася начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Свіслацкага райвыканкама Ірына Паўлючэня, якая падзякавала Яўгенію Уладзіміравічу за магчымасць гэтай сустрэчы і падаравала яму памятныя сувеніры.

Кіраўнік творчага праекту “Яўген Паплаўскі – шлях музыканта”, настаўнік філіяла “Поразава” Свіслацкай ДШМ Святлана Падасеп разам з вучнямі Міланай Глякоўскай, Аленай Саўко і Уладзімірам Кавальчуком пазнаёмілі слухачоў з жыццёвымі і творчымі вехамі Яўгена Паплаўскага – творцы, даследчыка, арганізатара, талент якога – з’ява загадкавая, дынамічная, цэласная.

На працягу вечара гучалі ўрыўкі з твораў кампазітара: сімфанічныя эскізы “Поразава”, фартэпіянная п’еса “Ганчар”, саната для альта і фартэпіяна, кантата “Бацькаўшчына”, аркестровы твор “Quo vadis”, симфония “Lux aeterna”, электронныя кампазіцыі “Карозія часу”, “Лунаючы ў прасторы”, музыка памяці Станіслава Глякоўскага.

Шлях чалавека. Шлях музыканта. Як яго выбраць і як яму не здрадзіць? Госці творчай сустрэчы атрымалі пераканаўчыя адказы на гэтыя пытанні.

Ігар БАЯРКІН
Фота аўтара

Предыдущая статья

"Программа для образования". Прошла сессия районного Совета депутатов
Комментарии 0

Ваше имя

Комментарии