banner

Вялікая Айчынная ў лічбах

21 Февраля’19
1829
Пра Вялікую Айчынную вайну напісана шмат дакументальных і мастацкіх твораў.  На жаль, да ХХІ стагоддзя ў друку, інтэрнэце з’явілася і працягвае з’яўляцца сёння шмат хлусні і фальсіфікацый, горкіх і ганебных, як сама фашысцкая навала. Аднак нават лічбы – гаваркія і красамоўныя – здольныя данесці да нас праўду! 



Многія юныя сучаснікі любяць матэматыку, і я ўпэўнены, што мова лічбаў здольна прымусіць задумацца яшчэ і яшчэ раз над тым, што Другая сусветная вайна не павінна паўтарыцца, што нельга абыякава ставіцца да нацыянальнай гісторыі, да перамогі, якую нам данеслі ў спадчыну прадстаўнікі мінулых пакаленняў. Прычым надта дарагой цаною – мільёнаў жыццяў…

Кажуць, што лічбы сухія. Аднак менавіта яны красамоўна сведчаць пра маштаб вайны, пра драматызм падзей,  трагедыю народаў планеты Зямля.
150 дзён даваў Гітлер на тое, каб правесці маланкавую вайну. Аднак працягвалася Вялікая Айчынная доўгія 1 418 дзён і начэй.

22 чэрвеня 1941 г. першым прыняў удары гарнізон Брэсцкай крэпасці, абаронцы якой здолелі супрацьстаяць ворагу звыш месяца. У пасляваенны час за мужнасць і гераізм цытадэль атрымала ганаровае званне «Крэпасць-герой». Крэпасць ужо даўно стала адным з самых патрыятычных і знакавых месцаў нашай Бацькаўшчыны, сапраўдным сімвалам савецкага супраціўлення ў Другую сусветную вайну.

3 000 км склала агульная франтавая лінія вайны. Савецкія войскі ў вайну прайшлі з усходняга боку на захад 2 000 км, вызваляючы на гераічным шляху гарады, пасёлкі і вёскі Айчыны. 

3 000 000 кв. км на асноўных васьмі стратэгічных франтах занялі ваенныя падзеі ў 1941–1945 гг.   

На 165-ты дзень вайны савецкім войскам удалося прыпыніць наступленне гітлераўцаў пад Масквой, і такім чынам план Барбароса быў сарваны.
800 000 жыхароў памерла ад голаду і бамбардзіровак пад час Ленінградскай блакады, якая пачалася 8 верасня 1941 года і працягвалася 872 дні. Разарваць яе змаглі толькі 27 студзеня 1944-га. 

480 000 чалавек загінулі ў Сталінградскай бітве (17 ліпеня 1942 г. – 2 лютага 1943 г.).
На 743-ці дзень вайны пачалася легендарная Курская бітва (5 ліпеня – 23 жніўня 1943 г.), якая дазволіла ўзяць стратэгічную ініцыятыву і перайсці з абароны ў наступленне салдатам і афіцэрам Чырвонай арміі. Мэтай бітвы на Курскай дузе быў зрыў наступлення сіл вермахта. Па сваіх маштабах, сродках, напружанасці гэта адна з самых ключавых бітваў вайны, самае магутнае танкавае змаганне, у якім удзельнічалі каля 2 мільёнаў чалавек, 6 тысяч танкаў, 4 тысячы самалётаў.  

23 верасня быў вызвалены першы раённы цэнтр БССР Камарын.  
36 раёнам і двум абласным цэнтрам – Гомелю і Мазыру – восеньска-зімовае наступленне прынесла вызваленне, быў фарсіраваны Дняпро ў раёне Лоева. 

У 1944 г. пачаўся завяршальны этап Вялікай Айчыннай. Значную ролю ў вызваленні адыграла Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён». Ажыццяўлялі аперацыю войскі 1-га Беларускага (камандуючы генерал арміі К. Ракасоўскі), 2-га Беларускага (камандуючы генерал-палкоўнік Г. Захараў), 3-га Беларускага (камандуючы генерал-лейтэнант I. Чарняхоўскі), 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы генерал арміі I. Баграмян) франтоў.

23 чэрвеня 1944 г. пачалося наступленне, а 24 чэрвеня лінія абароны праціўніка была прарвана. На трэці дзень баёў савецкія войскі акружылі віцебскую групоўку і вызвалілі Віцебск, у канцы чэрвеня – бабруйскую групоўку і вызвалілі Бабруйск.
3 ліпеня пачаліся і скончыліся баі за Мінск. Другі Тацынскі танкавы корпус генерала А. Бурдзейнага вёў баі на ўсходняй ускраіне Мінска, на паўночную ўскраіну выйшлі танкісты П. Ротмістрава. Першым уварваўся ў Мінск танк Д. Фролікава. У баях за сталіцу вызначыўся камандзір танкавага ўзвода М. Колычаў, якому ўдалося захапіць мост праз Свіслач, па якім танкі прайшлі ў цэнтр горада. Было завершана акружэнне 100-тысячнай групоўкі праціўніка («Мінскі кацёл»). Гітлераўцам  так і не ўдалося вырвацца з яго (70 тыс. забіта, 35 тыс. узята ў палон).

34 500 000 чалавек, калі верыць значнай колькасці крыніц, ваявала на баку Чырвонай арміі. На баку Германіі сумесна з саюзнікамі – 17 500 000 чалавек.

490 000 жанчын было прызвана ў армію і на флот. 80 000 савецкіх афіцэраў былі жанчынамі. Званне Герой Савецкага Саюза атрымалі 87 жанчын. 
(Працяг будзе)

Канстанцін КАРНЯЛЮК, 
г. Віцебск.

Предыдущая статья

Жительница Гродно выиграла 100 000 рублей от "Евроопт" (+ видео)