banner

Знаўцы гісторыі беларускага спорту

07 Сентября’20
841
Спорт займае ў жыцці чалавека важнае месца. Дзякуючы яму мы расцём, развіваемся, фарміруем неабходныя якасці характару, дасягаем пастаўленых мэт. А яшчэ даведваемся шмат цікавай інфармацыі аб знакамітых спартсменах, іх дасягненнях, якія праслаўляюць нашу краіну, ствараюць яе станоўчы імідж у вачах суседзяў.


Узнагароды прызёру віктарыны Кірылу Рудоміну ўручае намеснік дырэктара раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Вольга Шапель.

Пытанні тэматычнай віктарыны па гісторыі станаўлення і развіцця беларускага спорту “Свет рэкордаў, падзей і вялікіх імёнаў”, арганізатарамі якой выступілі Свіслацкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб і рэдакцыя «Свіслацкай газеты», дапамаглі ўдзельнікам больш глыбей пазнаёміцца з біяграфіямі пераможцаў Алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў Еўропы і свету, прызёрамі рэспубліканскіх турніраў, прасачыць шлях дасягнення імі нацыянальных і сусветных рэкордаў. 

Перамогу ў віктарыне атрымаў пенсіянер Мікалай Прыгодзіч з г. Мінска, які даслаў на адрас арганізатараў не толькі правільныя адказы, але таксама словы шчырай падзякі за магчымасць паўдзельнічаць і праверыць свае веды. Другое месца засталося за работнікам Поразаўскіх ясляў-сада Алінай Шыманіцай. Замкнуў тройку прызёраў вучань СШ № 2 імя М. П. Масонава г. Свіслачы Кірыл Рудомін. Пераможцы атрымалі заслужаныя граматы, медалі і памятныя сувеніры.  


«Огромное спасибо организаторам викторины за интересные и очень познавательные вопросы из области спорта. Отвечая на них, открыл для себя лично новые факты из жизни наших прославленных спортсменов, больше внимания стал уделять цифрам. Коллективу Свислочского районного физкультурно-спортивного клуба желаю только  крепкого здоровья, счастья, радости и благополучия, успехов и дальнейшего процветания. Пусть каждый день приносит блистательные свершения и стремительные успехи, дарит силы для новых побед. Редакции «Свіслацкай газеты» от всей души хочется пожелать приятных, радостных чувств, увлеченности и любопытства, творческих удач, воплощения самых смелых идей и проектов, ярких, острых, интересных материалов и публикаций, высоких тиражей, первых строчек в рейтинге региональных СМИ и главное – большого уважения, любви и доверия со стороны благодарных читателей» – написал в своем письме ветеран труда из г. Минска Николай Владимирович Пригодич. 

Уладзімір МІХАЛЬЧЫК
Фота аўтара

Предыдущая статья

Ключевая тема – благоустройство